Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія падала ў суд на Вугоршчыну, Польшчу і Чэхію


Прэм'ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан (зьлева) і кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер.
Прэм'ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан (зьлева) і кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер.

Эўрапейская камісія падала пазоў у суд Эўразьвязу супраць Вугоршчыны, Польшчы і Чэхіі. Гэтыя краіны адмаўляюцца прымаць бежанцаў па квотах, зацьверджаных ЭЗ два гады таму. Эўрапейскі суд можа аштрафаваць дзяржавы і абавязаць іх выконваць пагадненьне.

Акрамя таго, Эўракамісія аспрэчыла ў судзе вугорскія законы аб адукацыі і некамэрцыйных арганізацыях, што фінансуюцца з-за мяжы. Чыноўнікі неаднаразова падкрэсьлівалі, што гэтыя законы ўступаюць у супярэчнасьць з заканадаўствам Эўразьвязу. У якасьці пакараньня Будапэшт могуць пазбавіць права голасу ў ЭЗ, але такая беспрэцэдэнтная мера малаімаверная.

У красавіку Вугоршчына прыняла закон аб унівэрсытэтах, які зрабіў больш жорсткімі правілы прысуджэньня дыплёмаў для замежных ВНУ. У чэрвені ўлады абавязалі некамэрцыйныя арганізацы, якія атрымліваюць замежнае фінансаваньне, згадваць пра гэта ва ўсіх публікацыях і даваць справаздачу пра крыніцы прыбытку.

Прэм’ер-міністар Вугоршчы Віктар Орбан неаднаразова крытыкаваў лібэральныя грамадзкія арганізацыі. Урад краіны запусьціщ маштабную рэклямную кампанію супраць фінансіста Джорджа Сораса. На думку вугорских уладаў, ён спрыяе павелічэньню патоку мігрантаў у Эўропу. Фінансіст назваў гэта хлусьнёй і спробамі «стварыць вобраз зьнешняга ворага» перад выбарамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG