Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брэксыт нанова ўзьняў пытаньне Паўночнай Ірляндыі


Тэрэза Мэй і Жан-Клёд Юнкер
Тэрэза Мэй і Жан-Клёд Юнкер

На перамовах у пытаньні выхаду Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу дасягнуты «дастатковы прагрэс». Такую заяву зрабіў старшыня Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер. Паводле яго, першая фаза абмеркаваньня умоваў Брэксыту завершана.

У Брусэлі ў пятніцу прайшлі перамовы Юнкера і прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Тэрэзы Мэй. Па выніках сустрэчы быў падпісаны 15-старонкавы «даклад аб прагрэсе». У дакумэнце ўзгодненыя асноўныя ўмовы Брэксыту — правы эўрапейскіх грамадзянаў у Брытаніі пасьля выхаду з ЭЗ і фінансавыя выплаты Злучанага Каралеўства партнэрам у Эўразьвязе. Наступны этап кансультацыяў пройдзе ў 2018 годзе. Тэмай абмеркаваньняў стане дамова аб гандлі.

Адным з спрэчных пытаньняў першай фазы перамоваў стаў статус мяжы паміж Ірляндыяй і Ольстэрам. Эўразьвяз пярэчыць супраць «жорсткай» мяжы, тым часам як як саюзьнікі Тэрэзы Мэй выступаюць супраць асаблівага статусу Паўночнай Ірляндыі ў Злучаным Каралеўстве.

Перамовы аб выхадзе Вялікай Брытаніі з ЭЗ пачаліся 19 чэрвеня ў Брусэлі. Яны працягнуцца да канца 2018 году. Пасьля гэтага бакам даецца шэсьць месяцаў на ратыфікацыю дамоўленасьцяў у нацыянальных парлямэнтах.

Эўракамісія лічыць, што Вялікая Брытанія мусіць выконваць свае фінансавыя абавязаньні да 2020 году. Знаходзячыся ў складзе ЭЗ, Лёндан абавязаўся ўдзельнічаць у фінансаваньні эўрапейскіх праграмаў, разьлічаных на пэрыяд з 2014 да 2020 году. Цяпер сума прэтэнзіяў Эўразьвязу да Лёндану складае 60 мільярдаў эўраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG