Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Ўладзімір Жырыноўскі стаў першым зарэгістраваным кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі, якія маюць прайсьці ў сакавіку 2018 году.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаў упэўненасьць, што спэцпракурор Робэрт Мюлер, які займаецца расьсьледаваньнем верагоднага ўмяшаньня Расеі ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары 2016 году, будзе «справядлівы» ў адносінах да яго.
Расея і Турэччына падпісалі пагадненьне аб пастаўцы расейскіх зэнітна-ракетных комплексаў С-400.
Чарговы госьць «Інтэрвію тыдня» — нядаўна абраная лідэрка «Моладзі БНФ» Ганна Сьмілевіч. Яна распавядае, якая барацьба адбывалася на зьезьдзе арганізацыі, заяўляе, што гатовая ахвяраваць нават сваёй свабодай, і хоча, каб яе ацэньвалі не па зьнешнасьці, а па дзеяньнях.
«Я так званых украінскіх западэнцаў добра пазнаў. Гэта вельмі працавітыя, прыстойныя людзі, зь якімі трэба ўмець размаўляць».
Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ ў сувязі з навагоднімі і каляднымі сьвятамі ўвечары намякнуў на вялікія міжнародныя падзеі ў недалёкай будучыні, якія маюць непасрэдна тычыцца Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка у 2018 годзе плянуе зьдзейсьніць шэраг візытаў у краіны амэрыканскага кантынэнту. Пра ён заявіў падчас наведваньня Менскага гарадзкога клінічнага анкалягічнага дыспансэру, паведамляе БелТА.
«Ён быў някепскі ўвогуле, але экстрэмальны ў тым пляне, што такога не было, мы такога не перажывалі».
У другім туры выбараў прэзыдэнта заходнеафрыканскай краіны за яго аддалі галасы больш за 60 працэнтаў выбаршчыкаў. Гэта першыя дэмакратычныя выбары ў Лібэрыі за шмат дзесяцігодзьдзяў.
БРСМаўцы нібыта абяцалі студэнтам 15 рублёў і дзень адгулу за ўдзел у перадвыбарчым пікеце, але ініцыятыўная група не сабралася.
У Севастопалі 28 сьнежня больш за 40 карабельных экіпажаў Чарнаморскага флёту Расеі пачалі вайсковыя вучэньні.
Facebook і Twitter могуць сутыкнуцца з санкцыямі, калі працягнуць чыніць перашкоды брытанскаму парлямэнту ў імкненьні высьветліць, ці ўмешвалася Расея ў вынікі рэфэрэндуму аб Brexit.
Кіраўнік паліцыі Тэгерану заявіў пра рашэньне больш не арыштоўваць жанчын за парушэньне ісламскага дрэс-коду. Замест гэтага іх будуць адпраўляць на заняткі ў кансультацыйныя цэнтры.
Яму 40 гадоў, ён жанаты, мае пяць дзяцей і навярнуўся ў іслам падчас вайсковай службы ў 2000 годзе, прыехаўшы ў Ізраіль за чатыры гады да таго
Ва ўспамінах балерыны Мацільды Кшэсінскай сапраўды ёсьць запіс, зь якога вынікае, што яна была цяжарная ад будучага імпэратара Мікалая II.
Выдаленьне з сайтаў інфармацыі пра арышт бізнэсоўца Пракапені — наколькі гэта цяжкое парушэньне журналісцкай этыкі? Ці важныя для ацэнкі дэталі дамоўленасьцяў СМІ і прадпрымальніка? Ці падобная сытуацыя з Пракапенем на знакаміты раман Оруэла «1984»? Якія высновы для беларускіх СМІ і грамадзтва вынікаюць з Пракапенягейту?
Кіеўскі раённы суд Адэсы асудзіў на ўмоўнае пакараньне грамадзяніна Беларусі Алега Шабаліна за ўдзел у масавых беспарадках ў Адэсе 2 траўня 2014 году — пяць гадоў пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам на тры гады.
Крымінальная справа супраць лідэраў незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) «не забараняе спадару Фядынічу абараняць правы працоўных», сьцьвярджае Сьледчы камітэт Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка заявіў, што Кіеў наўмысна ня выдаў арыштаваных ва Ўкраіне расейцаў пры абмене палоннымі з сэпаратыстамі Данбасу. Іх вызваляць толькі ў абмен на асуджаных у Расеі грамадзян Украіны, падкрэсьліў Парашэнка.
Прадстаўнік каналу мяркуе: «улады асэнсавалі, што „Белсат“ ёсьць адным зь вядучых мэдыяў у Беларусі», таму і штрафуюць.
У аэрапорт Харкава ўвечары 27 сьнежня прыбылі верталёты з вызваленымі ў выніку абмену ўкраінскім палоннымі.
Пра гэта паведаміла на брыфінгу прэс-сакратар Дзярждэпартамэнта ЗША Гэзэр Наўэрт.
Прадстаўнікі кампаніі патрабуюць прызнаць незаконным загад спэцслужбы падаць дадзеныя карыстальнікаў мэсэнджэра Telegram.
«Свабода» зьвярнулася да старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай з просьбай параўнаць сытуацыю на цяперашніх мясцовых выбарах і на гэткіх жа самых выбарах чатырохгадовай даўнасьці.
На Данбасе завяршыўся абмен палоннымі. Пра гэта заяўляе ўкраінскі бок і прадстаўнікі сэпаратыстаў.
Старонка кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава ў Facebook заблякаваная ў сувязі з санкцыямі ЗША. Пра гэта паведамляе партал «Медиазона» са спасылкай на прэс-службу сацыяльнай сеткі.
Улады Францыі заклікалі кіраўніцтва Беларусі ўвесьці ў краіне мараторый на сьмяротнае пакараньне, што дазволіла б Менску зблізіцца з Эўразьвязам і Радай Эўропы.
Паводле Дзьмітрыя Мірончыка, беларускія лекары ўжо пакінулі межы Лібіі: «Намі супольна з расейскімі партнэрамі было зроблена ўсё неабходнае для іх вызваленьня».
Адмена санкцый Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі стала імпульсам для разьвіцьця польска-беларускіх адносінаў ва ўсіх сфэрах — амбсадар расказаў пра станоўчыя бакі і праблемныя моманты ва ўзаемаадносінах Польшчы і Беларусі.
Згодна з шэрагам дакумэнтаў і паказаньняў сьведак, праграмнае забесьпячэньне для аналізу адбіткаў пальцаў, якое выкарыстоўвае ФБР і іншыя праваахоўныя ўстановы ЗША, утрымлівае код, створаны расейскай кампаніяй, якая мае блізкія адносіны з Крамлём.
Мадрыд паведаміў пра пачаткак вываду гішпанскай паліцыі з Каталёніі ў аўторак, 26 сьнежня. Выезд паліцыянтаў з рэгіёну павінен завяршыцца да вечара 30 сьнежня.
А яшчэ пра допінг і Алімпіяду, пра Сырыю і Ерусалім.
Прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна афіцыйна вылучылі на выбары кіраўніка дзяржавы ў 2018 годзе. Самога яго не было на мерапрыемстве праз «загружаны графік».
Тэлевядоўца вылучаецца ад партыі «Грамадзянская ініцыятыва». Цяпер ёй трэба будзе сабраць 100 тысяч подпісаў, каб афіцыйна стаць кандыдатам на выбарах 2018 году.
Былы кіраўнік Адэскай вобласьці і лідэр «Руху новых сіл» Міхэіл Саакашвілі адмовіўся зьявіцца на допыт у Службу бясьпекі Ўкраіны (СБУ). Пра гэта паведаміў адвакат палітыка Руслан Чарналуцкі.
МЗС Ізраілю падтрымлівае кантакты мінімум зь дзесяцьцю краінамі, якія гатовыя пачаць працэдуру пераводу амбасадаў у Ерусалім.
Савет фэдэрацыі Расеі 26 сьнежня ўхваліў закон аб ратыфікацыі пагадненьня паміж Масквой і сырыйскім урадам Башара Асада аб дысьлякацыі расейскіх войскаў на вайскова-марской базе ў міжземнаморскім порце Тартус.
Камісія міжнародных справаў Палаты прадстаўнікоў выклала на афіцыйным сайце ніжняй палаты Нацыянальнага сходу Беларусі рэкамэндацыі, як выкарыстоўваць гістарычную і культурную спадчыну для ўмацаваньня міжнароднага іміджу Беларусі.
Шмат пунктаў апытаньня выклікаюць прынамсі сумневы. Напрыклад, 16,5% сьцьвярджаюць, што чытаюць і выпісваюць пэрыядычныя выданьні на трасянцы.
Фэйкі — гэта цяжкі грэх, кажа Папа Францішак. І гэтая навіна — ня фэйк, то бо не хлусьня. А Свабода сабрала 10 найцікавейшых, але непраўдзівых беларускіх навінаў 2017 году.
Ад пачатку 2015 году ў Кітаі закрылі доступ да 13 тысячаў сайтаў і заблякавалі 10 мільёнаў профіляў карыстальнікаў (пераважна ў сацыяльных сетках), піша Engadget.
Галоўнае выведнае ўпраўленьне (ГРУ) Расеі пасьля падзеяў на Майдане ў 2014 годзе запусьціла ва Ўкраіне кампанію дыскрэдытацыі новай улады, сьцьвярджае The Washington Post са спасылкай на сакрэтны даклад ГРУ.
Злучаныя Штаты заяўляюць аб ўзгадненьні скарачэньня бюджэту ААН на 2018-2019 гады на суму больш чым 285 мільёнаў даляраў.
Аляксандар Лукашэнка 26 сьнежня возьме ўдзел у «нефармальнай сустрэчы» кіраўнікоў краінаў Садружнасьці незалежных дзяржаваў у Маскве.
Прэзыдэнт Расеі лічыць неабходным ацаніць ступень замежнага ўмяшаньня ва ўнутрыпалітычнае жыцьцё краіны.
Расейская тэлевядоўца Ксенія Сабчак назвала нядопуск Аляксея Навальнага да ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах «жахлівай несправядлівасьцю і чарговай памылкай уладаў».
Іх вінавацяць у незаконным захоўваньні зброі і выбуховых рэчываў.
Штабы Навальнага ператворацца ў штабы выбарчага страйку, а ўсе валянтэры будуць накіраваныя на назіраньне ў выбарчых акругах.
Заява была зроблена 25 сьнежня сэпаратысцкімі лідэрамі і прадстаўніком ураду Ўкраіны ў тэлевізійных камэнтарах пасля сустрэчы ў Маскве.
Загрузіць яшчэ