Яму 40 гадоў, ён жанаты, мае пяць дзяцей і навярнуўся ў іслам падчас вайсковай службы ў 2000 годзе, прыехаўшы ў Ізраіль за чатыры гады да таго
Ва ўспамінах балерыны Мацільды Кшэсінскай сапраўды ёсьць запіс, зь якога вынікае, што яна была цяжарная ад будучага імпэратара Мікалая II.
Выдаленьне з сайтаў інфармацыі пра арышт бізнэсоўца Пракапені — наколькі гэта цяжкое парушэньне журналісцкай этыкі? Ці важныя для ацэнкі дэталі дамоўленасьцяў СМІ і прадпрымальніка? Ці падобная сытуацыя з Пракапенем на знакаміты раман Оруэла «1984»? Якія высновы для беларускіх СМІ і грамадзтва вынікаюць з Пракапенягейту?
Кіеўскі раённы суд Адэсы асудзіў на ўмоўнае пакараньне грамадзяніна Беларусі Алега Шабаліна за ўдзел у масавых беспарадках ў Адэсе 2 траўня 2014 году — пяць гадоў пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам на тры гады.
Крымінальная справа супраць лідэраў незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) «не забараняе спадару Фядынічу абараняць правы працоўных», сьцьвярджае Сьледчы камітэт Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка заявіў, што Кіеў наўмысна ня выдаў арыштаваных ва Ўкраіне расейцаў пры абмене палоннымі з сэпаратыстамі Данбасу. Іх вызваляць толькі ў абмен на асуджаных у Расеі грамадзян Украіны, падкрэсьліў Парашэнка.
Прадстаўнік каналу мяркуе: «улады асэнсавалі, што „Белсат“ ёсьць адным зь вядучых мэдыяў у Беларусі», таму і штрафуюць.
У аэрапорт Харкава ўвечары 27 сьнежня прыбылі верталёты з вызваленымі ў выніку абмену ўкраінскім палоннымі.
Пра гэта паведаміла на брыфінгу прэс-сакратар Дзярждэпартамэнта ЗША Гэзэр Наўэрт.
Прадстаўнікі кампаніі патрабуюць прызнаць незаконным загад спэцслужбы падаць дадзеныя карыстальнікаў мэсэнджэра Telegram.
«Свабода» зьвярнулася да старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай з просьбай параўнаць сытуацыю на цяперашніх мясцовых выбарах і на гэткіх жа самых выбарах чатырохгадовай даўнасьці.
На Данбасе завяршыўся абмен палоннымі. Пра гэта заяўляе ўкраінскі бок і прадстаўнікі сэпаратыстаў.
Старонка кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава ў Facebook заблякаваная ў сувязі з санкцыямі ЗША. Пра гэта паведамляе партал «Медиазона» са спасылкай на прэс-службу сацыяльнай сеткі.
Улады Францыі заклікалі кіраўніцтва Беларусі ўвесьці ў краіне мараторый на сьмяротнае пакараньне, што дазволіла б Менску зблізіцца з Эўразьвязам і Радай Эўропы.
Паводле Дзьмітрыя Мірончыка, беларускія лекары ўжо пакінулі межы Лібіі: «Намі супольна з расейскімі партнэрамі было зроблена ўсё неабходнае для іх вызваленьня».
Адмена санкцый Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі стала імпульсам для разьвіцьця польска-беларускіх адносінаў ва ўсіх сфэрах — амбсадар расказаў пра станоўчыя бакі і праблемныя моманты ва ўзаемаадносінах Польшчы і Беларусі.
Згодна з шэрагам дакумэнтаў і паказаньняў сьведак, праграмнае забесьпячэньне для аналізу адбіткаў пальцаў, якое выкарыстоўвае ФБР і іншыя праваахоўныя ўстановы ЗША, утрымлівае код, створаны расейскай кампаніяй, якая мае блізкія адносіны з Крамлём.
Мадрыд паведаміў пра пачаткак вываду гішпанскай паліцыі з Каталёніі ў аўторак, 26 сьнежня. Выезд паліцыянтаў з рэгіёну павінен завяршыцца да вечара 30 сьнежня.
А яшчэ пра допінг і Алімпіяду, пра Сырыю і Ерусалім.
Прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна афіцыйна вылучылі на выбары кіраўніка дзяржавы ў 2018 годзе. Самога яго не было на мерапрыемстве праз «загружаны графік».
Тэлевядоўца вылучаецца ад партыі «Грамадзянская ініцыятыва». Цяпер ёй трэба будзе сабраць 100 тысяч подпісаў, каб афіцыйна стаць кандыдатам на выбарах 2018 году.
Былы кіраўнік Адэскай вобласьці і лідэр «Руху новых сіл» Міхэіл Саакашвілі адмовіўся зьявіцца на допыт у Службу бясьпекі Ўкраіны (СБУ). Пра гэта паведаміў адвакат палітыка Руслан Чарналуцкі.
МЗС Ізраілю падтрымлівае кантакты мінімум зь дзесяцьцю краінамі, якія гатовыя пачаць працэдуру пераводу амбасадаў у Ерусалім.
Савет фэдэрацыі Расеі 26 сьнежня ўхваліў закон аб ратыфікацыі пагадненьня паміж Масквой і сырыйскім урадам Башара Асада аб дысьлякацыі расейскіх войскаў на вайскова-марской базе ў міжземнаморскім порце Тартус.
Камісія міжнародных справаў Палаты прадстаўнікоў выклала на афіцыйным сайце ніжняй палаты Нацыянальнага сходу Беларусі рэкамэндацыі, як выкарыстоўваць гістарычную і культурную спадчыну для ўмацаваньня міжнароднага іміджу Беларусі.
Шмат пунктаў апытаньня выклікаюць прынамсі сумневы. Напрыклад, 16,5% сьцьвярджаюць, што чытаюць і выпісваюць пэрыядычныя выданьні на трасянцы.
Фэйкі — гэта цяжкі грэх, кажа Папа Францішак. І гэтая навіна — ня фэйк, то бо не хлусьня. А Свабода сабрала 10 найцікавейшых, але непраўдзівых беларускіх навінаў 2017 году.
Ад пачатку 2015 году ў Кітаі закрылі доступ да 13 тысячаў сайтаў і заблякавалі 10 мільёнаў профіляў карыстальнікаў (пераважна ў сацыяльных сетках), піша Engadget.
Галоўнае выведнае ўпраўленьне (ГРУ) Расеі пасьля падзеяў на Майдане ў 2014 годзе запусьціла ва Ўкраіне кампанію дыскрэдытацыі новай улады, сьцьвярджае The Washington Post са спасылкай на сакрэтны даклад ГРУ.
Злучаныя Штаты заяўляюць аб ўзгадненьні скарачэньня бюджэту ААН на 2018-2019 гады на суму больш чым 285 мільёнаў даляраў.
Аляксандар Лукашэнка 26 сьнежня возьме ўдзел у «нефармальнай сустрэчы» кіраўнікоў краінаў Садружнасьці незалежных дзяржаваў у Маскве.
Прэзыдэнт Расеі лічыць неабходным ацаніць ступень замежнага ўмяшаньня ва ўнутрыпалітычнае жыцьцё краіны.
Расейская тэлевядоўца Ксенія Сабчак назвала нядопуск Аляксея Навальнага да ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах «жахлівай несправядлівасьцю і чарговай памылкай уладаў».
Іх вінавацяць у незаконным захоўваньні зброі і выбуховых рэчываў.
Штабы Навальнага ператворацца ў штабы выбарчага страйку, а ўсе валянтэры будуць накіраваныя на назіраньне ў выбарчых акругах.
Заява была зроблена 25 сьнежня сэпаратысцкімі лідэрамі і прадстаўніком ураду Ўкраіны ў тэлевізійных камэнтарах пасля сустрэчы ў Маскве.
Спрэчкі ва ўрадзе, зьмены ва ўладнай эліце, пратэсты супраць дэкрэту аб «дармаедах», скасаваньне справы «Белага лёгіёну» — ці прыкметы гэта пераменаў? Падобная ці непадобная цяперашняя сытуацыя на пачатак гарбачоўскай перабудовы? Ці можа муляж ажыць? Чаго
Жыхары вёскі Залатое пад Керчу ў Крыме паспрабавалі перашкодзіць будаўніцтву радыёлякацыйнай станцыі (РЛС) на тэрыторыі населенага пункту, перадае «Керчь.ФМ».
Фэдэральны канцлер Аўстрыі Сэбастыян Курц назваў памылковым ужываньне фіксаваных квот для разьмеркаваньня ўцекачоў па краінах Эўрапейскага зьвязу.
Старшынёй моладзевага крыла Партыі БНФ «Моладзь БНФ» абраная актывістка і прэс-сакратар арганізацыі, 18-гадовая Ганна Сьмілевіч. Такое рашэньне прынятае на VII зьезьдзе арганізацыі, які праходзіць 24 сьнежня ў Менску.
18 лютага ў Беларусі пройдуць выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў. На хвалі заканадаўчай актыўнасьці ўладаў, якія заяўляюць пра зьняцьцё ўсіх перашкодаў для бізнэсу, Свабода пацікавілася ў прадпрымальнікаў з усёй Беларусі, чаму яны не сьпяшаюцца станавіцца дэпутатамі.
ААН раней увяла санкцыі ў дачыненьні да забароненых праграм балістычных ракет і ядзерных узбраеньняў. Міністэрства замежных спраў КНДР 24 сьнежня заявіла, што «цалкам адпрэчвае апошнія санкцыі ААН» і назвала іх, сярод іншага, «гвалтоўным парушэньнем сувэрэнітэту рэспублікі».
У міністэрстве замежных спраў Расеі лічаць, што «ЗША ў пэўным сэнсе пераступілі рысу», абвясьціўшы пра намер пачаць пастаўкі абарончых узбраеньняў Украіне.
Што прынёс 2017 год, чым парадаваў, натхніў, а чым засмуціў і насьцярожыў. Юры Дракахруст, Дзьмітры Гурневіч, Ганна Соўсь, Сяргей Абламйка і Аляксандар Лукашук прыгадваюць, чым жыла сёлета Беларусь.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікалі Расею вярнуцца да працы ў Сумесным цэнтры па кантролі і каардынацыі рэжыму спыненьня агню (СЦКК) на ўсходзе Украіны.
Цяпер прымаецца рашэньне аб пашырэньні бязьвізавай прасторы Беларусі. Пра гэта напярэдадні паведаміў намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.
Рамзан Кадыраў сьцьвярджае, што «задаволены» зьнікненьнем свайго акаўнту ў сацыяльнай сетцы Instagram.
У Менску адбыўся сёмы ўстаноўчы зьезд Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. БХД заклікала Эўразьвяз зрабіць дыялёг зь Беларусьсю больш празрыстым.
Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў пра рашэньне забясьпечыць Украіну «узмоцненымі абарончымі магчымасьцямі».
Загрузіць яшчэ