Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугорскага палітыка абвінавацілі ў шпіянажы на карысьць Расеі


Бэла Ковач
Бэла Ковач

Вугорская пракуратура абвінаваціла дэпутата Эўрапарлямэнту ад Вугоршчыны Бэлу Ковача ў шпіянажы на карысьць Расеі. Як паведамляе агенцтва Reuters, палітыка падазраюць у зборы інфармацыі аб працы інстытутаў Эўразьвязу ў інтарэсах расейскіх спэцслужбаў.

Бэла Ковач — дэпутат ад вугорскай праварадыкальнай партыі Jobbik, якая выступае ў падтрымку прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Паводле вэрсіі сьледзтва, дэпутат часта сустракаўся з расейскімі дыпляматамі і наведваў Маскву. Ковач адмаўляе сувязі з замежнымі спэцслужбамі.

Пракуратура Вугоршчыны таксама падазрае Ковача ў махлярстве на суму больш за 21 тысячу эўра. Як высьветліла Эўрапейскае бюро па барацьбе з махлярствам, у 2012-2013 гадах дэпутат фіктыўна працаўладкаваў у Эўрапейскі парлямэнт чацьвярых стажораў, якія не хадзілі на працу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG