Таксама адмяняецца выдача камэрцыйнымі банкамі дазволу на вываз фізычнымі асобамі валюты за межы краіны на суму 5000 даляраў. Вываз большай сумы ажыцьцяўляецца рэзыдэнтамі на падставе дазволу Цэнтральнага банка, нерэзыдэнтамі — праз мытную дэклярацыю пасажыра, запоўненую пры ўезьдзе ў краіну. Увоз фізычнымі асобамі наяўнай замежнай валюты ва Ўзбэкістан ажыцьцяўляецца без абмежаваньняў.
Цяперашняе рашэньне Мірзіёева — адна зь яго шматлікіх ініцыятываў, накіраваных на вялікую адкрытасьць былой савецкай рэспублікі. Мірзіёеў прыйшоў да ўлады ў мінулым годзе пасьля сьмерці Ісьляма Карымава.