Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лябараторыя Касьперскага» зачыняе свой вашынгтонскі офіс


Фірма зачыніць свой вашынгтонскі офіс, які займаўся продажам праграмнага забесьпячэньня дзяржаўным органам ЗША. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на віцэ-прэзыдэнта кампаніі Антона Шынгарова.

Ён удакладніў, што кампанія працягне працаваць з кліентамі, якія не прадстаўляюць дзяржаўныя структуры ЗША праз офісы, якія засталіся.

У канцы кастрычніка «Лябараторыя Касьперскага» прызнала, што ў яе антывірусных праграмах выкарыстоўваўся хакерскі код, атрыманы з амэрыканскага пэрсанальнага кампутара.

Кіраўнік кампаніі Яўген Касьперскі заявіў, што ў 2014 годзе «выпадкова» былі атрыманы файлы, якія мелі дачыненьне да Агенцтва нацыянальнай бясьпекі. Паводле словаў Касьперскага, гэтыя файлы былі выдаленыя адразу ж пасьля таго, як яму растлумачылі іх сакрэтны характар.

Улетку сёлета ўлады ЗША цалкам забаранілі ўрадавым ведамствам выкарыстоўваць праграмы «Лябараторыі Касьперскага». У адказ Касьперскі паабяцаў прадставіць «усе неабходныя доказы недатычнасьці яго кампаніі ні да расійскіх спэцслужбаў, ні да іншых ўрадавых структураў».

Таксама кампанія паабяцала ў пачатку 2018 году раскрыць зыходны код праграм і будучых абнаўленьняў, каб іх маглі праверыць незалежныя экспэрты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG