Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы польскі прэм’ер ужо сустракаўся з Лукашэнкам і нават напісаў артыкул у «СБ»


Прэм’ер-міністарка Польшчы Бэата Шыдла падала ў адстаўку. Яе месца зойме міністар фінансаў Матэвуш Маравецкі. У кастрычніку мінулага году ён наведаў Менск і сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Матэвуш Маравецкі правёў летась у Беларусі два дні. 24 кастрычніка і прыняў узяў удзел у XX Польска-беларускім эканамічным форуме.

Падчас свайго выступу тагачасны польскі віцэ-прэмʼер адзначыў, што Польшча, як і Беларусь, зьяўляецца памежнай краінай, і гэта можна выкарыстаць.

«Польшча — гэта памежная краіна для Эўразвязу і транзытная дзяржава на ўсход. Беларусь — гэта памежная краіна для Эўразійскага саюзу, якая адкрывае дарогу на захад», — сказаў ён.

Прэм’ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла падала ў адстаўку

На наступны дзень Маравецкага прыняў кіраўнік краіны. Перамовы датычыліся эканомікі, але польскі віцэ-прэм’ер падкрэсьліў, што гандлёва-эканамiчнае супрацоўнiцтва зьяўляецца добрай базай для разьвіцьця ўзаемадзеяньня ў iншых галiнах.

«Мы безумоўна хочам, каб супрацоўнiцтва давала карысць абодвум бакам. Нам добра вядомы цяжкасьцi трансфармацыi. Мы самi праз гэта прайшлi. I добра разумеем, якi шлях вам неабходна прайсьцi, i што для гэтага трэба зрабiць», — дадаў Матэвуш Маравецкі.

У дзень прыезду Маравецкага ў Беларусь газэта «СБ — Беларусь Сегодня» апублікавала ягоны артыкул.

«Сёлета мы сьвяткуем 25-годзьдзе незалежнасьці Беларусі, — піша Маравецкі. — На працягу чвэрці стагодзьдзя мы зьяўляемся раўнапраўнымі партнэрамі, якія імкнуцца выстройваць стасункі — палітычныя, эканамічныя і міжасабовыя — з карысьцю для абедзьвюх дзяржаў і грамадзтваў. За гэты час у нашых узаемадачыненьнях былі розныя пэрыяды, але адзін факт застаецца нязьменным: Польшча і Беларусь былі, ёсьць і будуць суседзямі, якія паважаюць адзін аднаго. Такім мусіць быць фундамэнт нашых стасункаў, незалежна ад каньюнктуры і палітычных плыняў» — напісаў летась новы польскі прэмʼер у газэце Адміністрацыі прэзыдэнта.

Матэвуш Маравецкі
Матэвуш Маравецкі

​Матэвушу Маравецкаму 49 гадоў. Ён сын вядомага ў Польшчы дзеяча антыкамуністычнай апазыцыі Карнэля Маравецкага. Вучыўся ў ЗША і Нямеччыне. Доўгі час кіраваў адным з найбуйнейшых банкаў у Польшчы, мільянэр. Валодае ангельскай, нямецкай і расейскай мовамі. Называе сябе вялікім фанатам Юзафа Пілсудзкага і падтрымлівае ідэю разбурэньня Палацу культуры і навукі ў цэнтры Варшавы. Жанаты, мае чацьвёра дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG