На вуліцы Вены 18 сьнежня выйшлі тысячы людзей, нязгодных з курсам новага ўраду Аўстрыі. Галоўныя прэтэнзіі да палітыкаў — іх абяцаньне рэзка ўзмацніць міграцыйнае заканадаўства і адмяніць выплаты для імігрантаў.
Астатнія 14 краін-сябраў Рады Бясьпекі прагаласавалі за праект рэзалюцыі, падрыхтаванай Эгіптам.
18 сьнежня, амаль праз 11 месяцаў пасьля пачатку працы новай адміністрацыі ЗША, прэзыдэнт краіны Дональд Трамп прадставіў у Вашынгтоне стратэгію нацыянальнай бясьпекі ЗША.
Міхэіл Саакашвілі зьявіўся 18 сьнежня ў Генпракуратуру Ўкраіны, але адмовіўся адказваць на пытаньні.
Новазэляндзкі інжынэр Нік Гэрытсэн стварыў віртуальную кандыдатку ў парлямэнт краіны. SAM — гэта альгарытм, які размаўляе з выбарнікамі на інтэрнэт-камунікатарах і засвойвае інфармацыю з гэтых размоваў.
Праект пагадненьня аб рэадмісіі цалкам узгоднены, знаходзіцца ў «найвышэйшай ступені гатоўнасьці» і рыхтуецца да наступных кансультацый з далейшым падпісаньнем.
Яшчэ не пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў, а студэнтаў ужо запрашаюць паўдзельнічаць у «масоўцы» — пастаяць у людных месцах на пікетах і атрымаць за гэта ўзнагароджаньне.
Паводле слоў расейскага віцэ-прэм’ера, «Сырыя — бясконца багатая краіна», і расейскіх інвэстараў цікавяць яе карысныя выкапні, унікальнае геаграфічнае становішча «і многае іншае»
18 сьнежня 2011 году памёр Вацлаў Гавэл, пісьменьнік, першы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі. Ён быў вялікім дэмакратам і вялікім сябрам Беларусі.
Выдаткі на многія сфэры ў праекце рэспубліканскага бюджэту на 2018 год былі прыкметна зьменшаныя ў параўнаньні з дакумэнтам, прадстаўленым дэпутатам Палаты прадстаўнікоў у «нулявым» чытаньні. Гэта высьветлілася сёньня пры абмеркаваньні праекту бюджэту ў першым чытаньні.
Былы прэзыдэнт Чылі мільярдэр і кансэрватар Себасьцьян Піньера зноў узначаліць гэтую краіну. Ён зь вялікім адрывам перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у нядзелю.
У Расеі завершана работа над дзяржаўнай праграмай узбраеньняў на 2018-2027 гады. Фінальная вэрсія праграмы, як паведамляе «Коммерсант», накіравана на подпіс Уладзіміру Пуціну.
А мо і не згадае, а мо фільма і ня будзе. Але БНФ зьбіраецца і надалей зьвяртацца ў дзяржаўныя структуры з прапановамі адзначыць 100 год БНР.
18 сьнежня ў Расеі афіцыйна стартавала кампанія па выбарах прэзыдэнта краіны. Сёньня «Российская газета» апублікавала пастанову Савета Фэдэрацыі «Аб прызначэньні выбараў прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі».
У Беларусі адносна лёгка весьці бізнэс, калі верыць World Bank, але эканоміка несвабодная, калі верыць Heritage Foundation. Беларускае войска сярэдняй магутнасьці, згодна з Global Firepower, але дзяржава не асабліва міралюбная — амаль як ЗША.
У грамадзкім аб’яднаньні «Крымская салідарнасьць» паведамілі, што 18 сьнежня на тэрыторыі акупаванага Крыму падкантрольныя Расеі суды правядуць слуханьні ў справах ня менш як 70 крымскататарскіх актывістаў.
Прэзыдэнт Фінляндыі Саўлі Нійністэ абвясьціў пра завядзеньне крымінальнай справы з нагоды публікацыі журналісцкага расьсьледаваньня ў газэце Helsingin Sanomat.
Міністэрства абароны Латвіі падрыхтавала папраўкі да закона аб нацыянальнай бясьпецы, у якіх пералічаны абавязкі грамадзян у выпадку вайны або ўзброенага ўварваньня.
У цэнтры Кіева некалькі соцень удзельнікаў маршу «За імпічмэнт» прайшлі шэсьцем ад парку Шаўчэнкі да Майдану Незалежнасьці.
Турцыя абвясьціла аб намеры адкрыць пасольства ва Ўсходнім Ерусаліме, заявіў у нядзелю, 17 сьнежня, прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган.
У панядзелак спаўняецца 100 гадоў ад Усебеларускага зьезду 1917 году. На яго сабраліся блізу 2 тысяч дэлегатаў — палітычныя дзеячы з усіх беларускіх губэрняў. Менавіта Ўсебеларускі зьезд пачаў фармаваньне беларускае дзяржавы.
Кіраўніцтва сацыяльнай сеткі «вКонтакте» патлумачыла «ўзломам» паведамленьні ў падтрымку прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, апублікаваныя ў акаўнтах памерлых людзей. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Дождь».
Папа рымскі Францішак заклікаў журналістаў асьвятляць навіны спакойна, дакладна і поўна, раскрытыкаваўшы распаўсюджваньне недакладнай інфармацыі і імкненьне СМІ да сэнсацыйнасьці.
Эўрапейскія ўльтраправыя папулісты сабраліся на кангрэс у Празе. На сустрэчы выступіла Марын Лё Пэн, лідэрка францускага «Нацыянальнага фронту». Яна заявіла, што палітыка кіраўніцтва Эўразьвязу пагражае існаваньню нацыянальных дзяржаваў.
Ігар Маслоўскі зьбіраецца вылучацца кандыдатам у дэпутаты гарсавета.
Журналістка выказала гатоўнасьць аб’яднацца з іншымі апазыцыйнымі палітыкамі.
Галасаваньне праводзілася на адмыслова створаным для гэтага сайце.
Выхад з Эўразьвязу падтрымліваюць цяпер толькі 41% грамадзян Вялікай Брытаніі.
Доступ да сайта быў абмежаваны 14 лістапада рашэньнем Міністэрства інфармацыі.
Былы амбасадар ЗША ў Расеі Майкл Макфол скрытыкаваў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа за тэлефонную размову з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, якая адбылася пазаўчора.
Аўстрыйская народная партыя і Аўстрыйская партыя свабоды сфармавалі кааліцыйны ўрад. Пра гэта заявілі лідэры рухаў Себасьцян Курц і Хайнц-Крысьціян Штрахе.
Што прынёс Беларусі год пяцідзённага бязьвізу для замежнікаў? Ці стала краіна бліжэй да Эўразьвязу? Чым не даспадобы Расеі беларускі бязьвіз? Калі беларусы атрымаюць танны Шэнген?
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына паведаміла ў інтэрвію газэце «Рэспубліка», што прэзыдэнцкія выбары могуць адбыцца датэрмінова — ужо ў 2019 годзе.
Былога кіраўніка перадвыбарчага штабу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Пола Манафорта вызвалілі з-пад хатняга арышту. Суд пагадзіўся зьмяніць умовы ўтрыманьня, але яго абавяжуць насіць электронны бранзалет.
На пытаньне, чаму ў выбарчых камісіях амаль няма апазыцыі, беларускія улады звычайна даюць аднолькавы адказ: у іх няма досьведу такой працы, а таму яны могуць нарабіць шмат памылак. Аднак цяперашняя кампанія па абраньні дэпутатаў мясцовых саветаў паказвае, што памылкі робяць «дасьведчаныя і правераныя таварышы».
У Беларусі завяршаецца ўтварэньне ўчасткаў для галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў
Суд Добрускага раёну 15 сьнежня разгледзеў адміністрацыйны пратакол, складзены міліцыяй у дачыненьні да гомельскага журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага.
«Вам, нам за мінулае нашых спэцслужбаў, чэкістаў саромецца няма чаго. Няма ніякай прычыны», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 15 сьнежня на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 100-годзьдзя органаў дзяржбясьпекі.
Суд у Краснадары падоўжыў арышт украінцу Паўлу Грыбу да 4 сакавіка. Абарона ўжо заявіла, што будзе аспрэчваць прысуд.
Такі адказ дала Цэнтральная выбарчая камісія старшыні руху «За свабоду» Юрасю Губарэвічу. Ён прасіў, каб ЦВК дала магчымасьць выступіць на тэлебачаньні кандыдатам, якія балятуюцца ў сталічны гарсавет і абласныя саветы.
На шляху дэпутата Палаты прадстаўнікоў, які хоча праявіць заканадаўчую ініцыятыву, паўстае шмат перашкодаў. У тым ліку і ад сваіх калегаў па парлямэнту. Пра гэта Свабодзе кажа дэпутатка, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім.
Украінскі палітык, былы губэрнатар Адэскай вобласьці і экс-прэзыдэнт Грузіі Міхеіл Саакашвілі адказаў на крытыку, якая прагучала на ягоны адрас на ўчорашняй прэсавай канфэрэнцыі прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. У сваім Фэйсбуку Саакашвілі ўчора ж напісаў:
Заблякаваны сёньня «Беларускі партызан» — далёка ня першы сайт, доступ да якога закрылі ў Беларусі. Блякуюцца ня толькі сайты з наркотыкамі і махлярствам — і інфармацыйныя, і забаўляльныя сайты, і нават «віртуальны абменьнік».
Арышт, суд, і сувязь з Расеяй: улады Ўкраіны абвінавацілі былога прэзыдэнта Грузіі і губэрнатара Адэскай вобласьці Міхэіла Саакашвілі ў атрыманьні грошай ад Расеі на арганізацыю новага «Майдана».
Раней адвакат Саакашвілі паведамляў, што цяпер у грузінскіх судах у паскораным тэмпе разглядаюцца справы аб перавышэньні апошнім службовых паўнамоцтваў, а пракуратура заявіла, што да канца сьнежня будзе вынесены прысуд.
Сайт грамадзка-палітычнай скіраванасьці «Беларускі партызан» існуе больш за 10 гадоў — ён быў заснаваны з ініцыятывы журналіста Паўла Шарамета ў лістападзе 2005 году і шмат разоў трапляў пад ціск беларускіх уладаў.
Замаскварэцкі суд Масквы прысудзіў былога міністра эканамічнага разьвіцьця Аляксея Ўлюкаева да пазбаўленьня волі на 8 гадоў строгага рэжыму.
«Паспрабуем разабрацца, якое пэўнае парушэньне знайшло ў нас Міністэрства інфармацыі і як яго можна выправіць. Бо пакуль ніякіх паведамленьняў, тлумачэньняў, папярэджаньняў мы не атрымлівалі. І ў залежнасьці ад гэтага будзем дзейнічаць».
Міністэрства інфармацыі пацьвердзіла, што рашэньне аб абмежаваньні доступу да інтэрнэт-рэсурсу belaruspartisan.org сыходзіла ад ведамства.
Краіны Эўразьвязу не змаглі дамовіцца пра квоты на расьсяленьне мігрантаў. Як заявіла пасьля перамоваў канцлерка Нямеччыны Ангела Меркэль, для вырашэньня гэтага пытаньня яшчэ трэба будзе «шмат працы».
Загрузіць яшчэ