Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі сэнатар падасьць у адстаўку, бо 11 гадоў таму спрабаваў пацалаваць супрацоўніцу


Лідэры абедзьвюх партый заклікалі дэмакрата пакінуць сваю пасаду.

Сэнатар Эл Франкэн заявіў, што падасьць у адстаўку «ў найбліжэйшыя тыдні». Палітыка абвінавачваюць у сэксуальных дамаганьнях. Франкэн — ужо другі дэмакрат на гэтым тыдні, які абвясьціў аб намеры падаць у адстаўку з прычыны падазрэньняў у непрыстойных паводзінах.

Больш за дваццаць сэнатараў-дэмакратаў заклікалі Франкэна пакінуць пасаду пасьля таго, як у СМІ зьявіліся паведамленьні аб тым, што былая супрацоўніца Кангрэса паскардзілася на яго за спробы гвалтоўна пацалаваць яе ў 2006 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG