Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША кажа пра «адсутнасьць нармалізацыі» сувязяў з Расеяй


Рэкс Тылерсан
Рэкс Тылерсан

Міністры замежных спраў NATO пагадзіліся з тым, што дагэтуль «няма нармалізацыі» сувязяў з Расеяй. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан пасьля заканчэньня сустрэчы кіраўнікоў дыпляматычных ведамстваў краінаў NATO ў Бруселі.

«На гэтым пасяджэньні NATO мы шмат абмяркоўвалі, што такое належнае ўзаемадзеяньне з Расеяй, і я думаю, што сярод усіх чальцоў NATO існуе шырокі кансэнсус, што нармалізацыі дыялёгу з Расеяй сёньня няма», — сказаў ён.

Тылерсан таксама адзначыў, што Злучаныя Штаты настойваюць на пагадненьні з Масквой аб разгортваньні міратворчых сілаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў ва ўсходняй частцы Ўкраіны, дзе падтрыманыя Расеяй сэпаратысты вядуць баявыя дзеяньні супраць украінскіх урадавых сілаў. У ходзе канфлікту, які працягваецца з красавіка 2014 году, загінулі больш за 10 тысяч чалавек.

«Мы надаём прыярытэтнае ўвагу спыненьню гвалту — гэта наш першы прыярытэт, і мы імкнёмся да таго, што нам трэба разьмясьціць там міратворчыя сілы», — сказаў Тылерсан напярэдадні заплянаваных на 7 сьнежня перамоваў з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым.

Тылерсан заявіў, што нармальныя адносіны з Расеяй не могуць быць устаноўленыя да таго часу, пакуль Масква ня спыніць падтрымку сэпаратыстаў ва Ўкраіне і ня верне Крым.

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што Паўночнаатлянтычны альянс будзе працягваць дыялёг з Расеяй, адначасова ўмацоўваючы патэнцыял стрымліваньня і падтрымку партнэраў ва Ўсходняй Эўропе. Столтэнберг выступіў перад журналістамі ў Брусэлі ў другі дзень сустрэчы міністраў замежных справаў NATO, у якой таксама ўдзельнічаў Тылерсан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG