Парлямэнт Польшчы адмовіўся ад плянаў абмежаваць доступ СМІ у Сэйм і Сэнат. Пра гэта сёньня заявіў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, выступаючы па польскім тэлебачаньні.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў у этэры тэлеканалу TRT, што забойства расейскага амбасадара ў Анкары Андрэя Карлава зьяўляецца «правакацыяй» двухбаковых адносін.
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы асудзіў забойства расейскага амбасадара ў Турэччыне. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Афіцыйныя прадстаўнікі ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны ды іншых краінаў, кіраўнікі міжнародных арганізацый выступі з асуджэньнем забойства расейскага амбасадара ў Турэччыне Андрэя Карлава.
Сёньня ў кампаніі па выбарах прэзыдэнта ЗША завершыцца яшчэ адзін этап. Чакаецца, што калегія электараў афіцыйна пацьвердзіць, што мільярдэр і будаўнічы магнат Дональд Трамп стане 45-м прэзыдэнтам ЗША.
Забойца расейскага пасла ў Турэччыне быў паліцыянтам, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ў службах бясьпекі.
Расейскі пасол памёр пасьля стрэлу ў Анкары, паведаміла прэс-сакратарка расейскага Міністэрства замежных спраў Марыя Захарава.
ААН патрабуе весьці міжнародны «адэкватны, абʼектыўны і непасрэдны маніторынг» эвакуацыі мірнага насельніцтва з гэтага сырыйскага гораду.
20 сьнежня адзначаць першыя 100 дзён працы дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня.
Расейскага пасла ў Турэччыне сур'ёзна паранілі ў Анкары падчас нападу са стралялінай.
Эўрапейскі Зьвяз у панядзелак падоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расеі да 31 ліпеня 2017 году. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Эўрапейскай Рады.
Найбольш стабільнымі і пасьпяховымі краінамі СНД расейцы лічаць Беларусь (68%) і Казахстан (51%) — гэтыя паказьнікі вырасьлі адпаведна з 66% і 45% у 2014 годзе.
«Мы разумеем, што прычына рашэньня закрыць „Белсат“ — гэта сёньняшні рэжым у Беларусі. Таму заўтра мы ладзім вулічную акцыю зь лёзунгам „Выключыць НТВ, уключыць Белсат“».
У пасольстве Ізраілю ў Мінску пацьвердзілі, што займаюцца справай Лапшына, але ад камэнтароў адмовіліся. Не камэнтуюць сытуацыю і праваахоўныя органы Беларусі.
Амаль тры чвэрці журналістаў, якія загінулі ў 2016 годзе, сталі ахвярамі наўмысных забойстваў і нападаў.
Рада БНР выступіла з заявай, у якой выказала сур’ёзную занепакоенасьць паведамленьнямі аб пагрозе існаваньню тэлеканалу «Белсат».
«Канцэпцыя, апісаная міністрам Вашчыкоўскім у інтэрвію, для мяне новая і нечаканая».
«У тыя 80-я дэмакратычны сьвет не задаваўся пытаньнем: „А навошта нам палякі і Польшча?“ Усе разумелі, што народ, які б вялікі і слаўны ён ня быў, сам-насам з татальнай дыктатурай ня можа без падтрымкі здабыць свабоду і дэмакратыю».
Старшыня назіральнай рады «Белсату» Ўладзімер Колас лічыць, што канал неабходны Польшчы ня менш, чым Беларусі.
«Заяву будзем дасылаць ня толькі ў Варшаву, але і ў структуры Эўразьвязу — з тым разьлікам, каб „Белсату“ было вернута фінансаваньне Эўразьвязу».
19 сьнежня 2010 году, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, якія апазыцыя палічыла несумленнымі, адбылася самая масавая за апошні час акцыя пратэсту і самы брутальны разгон.
Міністар патлумачыў, што разглядаецца ня толькі пытаньне «Белсату», паўстала канцэпцыя рэформы TVP Polonia i тэлевізійнага вяшчаньня за мяжу ў цэлым.
У якіх выпадках свабода слова можа быць абмежаваная? Ці пагражалі арыштаваныя беларускай незалежнасьці? Ці падобныя справы Пальчыса і рэгнумаўцаў?
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў правесьці юрыдычны аналіз пятнічнага пасяджэньня парлямэнту, якое апазыцыя лічыць нелегітымным. У нядзелю Дуда сустракаецца зь лідэрамі апазыцыі для перамоваў, паведамляе польскі тэлеканал TVN24.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг назваў «апраўданай» стрыманасьць, якую саюзныя дзяржавы праяўляюць адносна сырыйскага канфлікту.
Нязьменнага з 1980 году прэзыдэнта Зымбабвэ Робэрта Мугабэ кіроўная партыя зноў вылучыла кандыдатам на пасаду кіраўніка гэтай паўднёваафрыканскай краіны. Хто яшчэ ўваходзіць у групу доўгажыхароў пры ўладзе?
Кітай верне Злучаным Штатам падводны бесьпілётнік, захоплены ў нэўтральных водах Паўднёва-Кітайскага мора. Пра гэта ў суботу заявілі ў кітайскім міністэрстве абароны.
Папа Рымскі Францішак з нагоды свайго 80-гадовага юбілею запрасіў васьмёх бяздомных на сьняданак — дзьвюх жанчын і шасьцярых мужчын, якія жывуць каля плошчы сьвятога Пятра і ў прытулках, якімі апякуецца Ватыкан.
Бэльгійская паліцыя затрымала 10 падлеткаў, падазраваных у падрыхтоўцы тэрактаў падчас калядных сьвятаў. Пра гэта ў суботу заявіў прадстаўнік пракуратуры Бэльгіі Эрык ван дэр Сыпт.
Некалькі тысяч актывістаў і прыхільнікаў «Камітэту абароны дэмакратыі» ў Варшаве не дазвалялі дэпутатам Сэйму ад кіруючай партыі «Закон і справядлівасьць» і прадстаўнікам ўраду пакінуць памяшканьне Сэйму.
Пра гэта журналістам заявіў віцэ-прэм’ер Аркадзь Дварковіч. «Складаныя перамовы. Мы не авансавы плацёж чакаем, нам не патрэбен быў авансавы плацёж. Ён вярнуўся назад ім, даўно ўжо назад адправілі», — сказаў ён.
Жыхары прыгарадных магілёўскіх пасёлкаў Вейна і Навасёлкі выступілі супраць павелічэньня прадпрыемствам вытворчасьці тэхнічнага вугляроду з расейскім капіталам «Омск Карбон Магілёў». Непадалёк ад пасёлкаў — пляцоўка Свабоднай эканамічнай зоны, на якой разьмешчаная плойма хімічных прадпрыемстваў.
Рашэньне пра фінансаваньне тэлеканалу «Белсат» пакуль не прынятае, паведамілі ў Міністэрстве замежных справаў Польшчы.
Расея «менш і слабей» Злучаных Штатаў і не вырабляе «нічога, акрамя нафты, газу і зброі». Нягледзячы на гэта, Масква здольная даставіць вялікія непрыемнасьці Вашынгтону, калі амэрыканскія палітыкі будуць ставіць партыйныя інтарэсы вышэй нацыянальных, як гэта робяць некаторыя рэспубліканцы.
Літва пакуль не здолела цалкам пераканаць суседнія краіны як у небясьпецы, якая зыходзіць ад Беларускай атамнай станцыі, так і ў неабходнасьці блякаваць электраэнэргію з гэтай станцыі.
Кандыдатка на прэзыдэнта ЗША і былы дзяржаўны сакратар Гілары Клінтан назвала сваю паразу на выбарах «асабістымі рахункамі» расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.
Жыхар Дрыбіна запатрабаваў зьняць чырвоную зорку з гарадзкой каляднай ялінкі, аднак улады Дрыбінскага раёну ня бачаць палітычнай падаплёкі ў разьмяшчэньні такой зоркі.
9 сьнежня ў Крамлі адзначалі «Дзень герояў Айчыны». Ва ўрачыстасьцях бралі ўдзел" больш за 300 вайскоўцаў і цывільных асобаў, якія прадэманстравалі асаблівую мужнасьць і гераізм, у тым ліку Героі Савецкага Саюзу і Героі Расеі ды іншыя ляўрэаты. Уладзімер Пуцін асабіста зьвярнуўся да прысутных і падзякаваў ім за службу.
Міжнародная антытэрарыстычная кааліцыя на чале са Злучанымі Штатамі нанесла авіяўдары ў раёне сырыйскага гораду Пальміры, захопленага экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава». Пра гэта гаворыцца на сайце цэнтральнага камандаваньня Ўзброеных сіл ЗША.
Зьміцер Дашкевіч: «Затрымалі ў вёсцы, дзе мы шылі сьцягі. Працуюць па старой схеме — мордай у сьнег і ўсё канфіскаваць».
Сацыёлягі «Лявада-Цэнтру» паведамілі, што ў дасьледаваньні стаўленьня расейцаў да Ўладзімера Пуціна, апублікаваным некалькі дзён таму, пераблытаны дадзеныя.
Польскі палітык Павел Коваль у свой час даволі актыўна займаўся ўкраінскім пытаньнем. У часе сваёй кадэнцыі ў Эўрапейскім парлямэнце ён узначальваў дэлегацыю ў пытаньнях супрацы з Украінаю і заўсёды вельмі жорстка крытыкаваў уладу Віктара Януковіча ў часе падрыхтоўкі да падпісаньня пагадненьня пра асацыяцыю Ўкраіны ў Эўрапейскім Зьвязе.
Галасаваньне ў Эўрапейскім парлямэнце ў пытаньні аб прадастаўленьні Ўкраіне бязьвізавага рэжыму пройдзе «у хуткім часе», паведаміў прадстаўнік прэсавай службы Эўрапарлямэнту Мод Нойман у інтэрвію газэце Kyiv Post.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей сустрэўся 16 сьнежня з акрэдытаванымі ў Беларусі кіраўнікамі дыппрадстаўніцтваў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацыяў.
Апазыцыйны расейскі палітык Аляксей Навальны, які заявіў на гэтым тыдні аб сваім намеры ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Расеі ў 2018 годзе, гатовы гарантаваць бясьпеку Уладзіміру Пуціну і яго сямʼі ў выпадку «нармальнага пераходу ўлады».
У 2017 годзе Беларусь зьменшыць цану ўязной гадавой візы для грамадзян краін Шэнгенскай зоны. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзілі ў пасольствах Беларусі ў Вільні і Варшаве.
Інфармацыя пра радыкальнае скарачэньне бюджэту Белсату і магчмымы перавод вяшчаньня на расейскую мову стаў адной з тэмаў абмеркаваньня польскіх палітыкаў і лідэраў грамадзкай думкі.
Сырыйскае дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла, што паўстанцы парушылі пагадненьне аб спыненьні агню, спрабуючы вывезьці з сабой палонных. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Збор сродкаў быў абвешчаны 8 сьнежня, пасьля акцыі ў гонар 25-годзьдзя распаду СССР. Тады актывісты вывесілі ў цэнтры Менску 25 бела-чырвона-белых сьцягоў.
Загрузіць яшчэ