Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы правераць пасяджэньне Сэйму, празь якое пачаліся пратэсты


Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў правесьці юрыдычны аналіз пятнічнага пасяджэньня парлямэнту, якое апазыцыя лічыць нелегітымным. У нядзелю Дуда сустракаецца зь лідэрамі апазыцыі для перамоваў, паведамляе польскі тэлеканал TVN24.

Прыхільнікі апазыцыйных партыяў ужо трэці дзень блякуюць працу парлямэнту. Яны патрабуюць новага галасаваньня ў парлямэнце наконт бюджэту на 2017 год і выступаюць супраць зьменаў у працы парлямэнцкіх карэспандэнтаў — кіроўная партыя «Права і справядлівасьць» мерыцца забараніць журналістам доступ на пасяджэньні Сэйму. Пратэстоўцы плянуюць працягваць дэманстрацыі да 20 сьнежня.

У пятніцу на пасяджэньні Сэйму дэпутаты ад апазыцыйных партыяў заблякавалі трыбуну. Нягледзячы на гэта, кіроўная бальшыня прыняла шэраг законаў, перайшоўшы ў іншае памяшканьні. Апазыцыя лічыць праведзенае галасаваньне нелегітымным. Цяпер у залі паседжаньняў Сэйму пастаянна знаходзяцца апазыцыйныя дэпутаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG