Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры заклікаў таксама разблякаваць «тупіковую сытуацыю» на ўсходзе Ўкраіны.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, выступаючы ў кулюарах пасяджэньня кіраўнікоў МЗС краінаў АБСЭ ў Гамбургу, распавёў, што з Алепа выводзяцца каля васьмі тысяч мірных жыхароў, назваўшы гэта найбуйнейшай гуманітарнай апэрацыяй за ўвесь час канфлікту.
«Мы, безумоўна, будзем іх падтрымліваць і абараняць, — заявіў Радыё Свабода шэф-рэдактар парталу „Рэгнум“ Юры Баранчык. — Нічога экстрэмісцкага я ня бачу. Гэта нармальны ўзровень палемікі ў Расеі. Чаму мясцовыя рабяты ўзбудзіліся гэтым, мне складана зразумець».
Група з 12 рэспубліканскіх і 15 дэмакратычных сэнатараў ЗША падпісалі ліст да абранага прэзыдэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа, заклікаючы яго заняць жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да Расеі за тое, што яны называюць «баявым захопам тэрыторыі» ва Ўкраіне.
Высокапастаўлены прадстаўнік Пэнтагону заявіў, што, па ўсёй верагоднасьці, Паўночная Карэя здольная спалучыць ядзерную боегалоўку з сыстэмай дастаўкі.
Сьледчы камітэт Беларусі расьсьледуе крымінальныя справы, распачатыя паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэксу — распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці.
Краіны былога СССР сёньня нічога не абʼядноўвае, акрамя неабходнасьці ўлічваць геапалітычны фактар Расеі.
Cтаршыня віцебскага грамадзкага абʼяднаньня «Рускі дом» Андрэй Герашчанка пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды інфармацыю ў СМІ пра затрыманьне аўтараў расейскіх сайтаў Дзьмітрыя Алімкіна і Юрыя Паўлаўца.
«Савецкасьць Беларусь пераадольвае не рэвалюцыйна, як іншыя незалежныя краіны, а эвалюцыйна, паступова».
Краіны Эўразьвязу і Эўрапейскі парлямэнт заключылі пагадненьне, якое завяршае спрэчку аб мэханізьме наданьня грамадзянам Украіны і Грузіі права наведваць краіны ЭЗ бязь вiзы.
Кіраўнік нямецкай службы контрвыведкі (BfV) Ганс-Георг Масэн абвінаваціў Расею ў спробах дэстабілізаваць Нямеччыну з дапамогай прапагандысцкіх кампаній і хакерскіх нападаў. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Актывісты Гарадзенскай арганізацыі Абʼяднанай грамадзянскай партыі разаслалі па ўсіх райвыканкамах вобласьці лісты з патрабаваньнем, каб на сайтах была беларуская моўная вэрсія.
У Расеі ідуць абмеркаваньні прапановы Беларусі ў аплаце паставак за расейскі газ, перадае агенцтва «РИА Новости» заяву расейскага віцэ-прэм’ера Аркадзія Дварковіча.
Удзельнік цыклю «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасьці» — дзяржсакратар Расеі (1991–1992), паплечнік Ельцына, адзін з аўтараў і падпісантаў Белавескіх пагадненьняў Генадзій Бурбуліс.
Сырыйскія і расейскія лідэры 7 сьнежня адхілілі просьбу паўстанцкіх сілаў і заходніх дзяржаў спыніць агонь у Алепа з гуманітарных меркаваньняў.
Актывісты «Маладога фронту» раніцай 8 сьнежня разьвесілі больш за два дзясяткі бела-чырвона-белых сьцягоў на праспэкце Незалежнасьці ў Менску.
У камітэце Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прайшлі слуханьні аб праблеме карупцыі ў Расеі і Ўсходняй Эўропе. Кангрэсмэны і экспэрты прызналі, што хоць карупцыя і існуе ва ўсім сьвеце, але ва Ўсходняй Эўропе і Эўразіі яна набыла асабліва небясьпечныя маштабы.
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч згадвае, як 25 гадоў таму падпісвалі Белавескія пагадненьні, якія канстатавалі, што Савецкі Саюз спыніў сваё існаваньне як геапалітычная рэальнасьць.
У сераду амэрыканскія заканадаўцы прадставілі законапраект, якім прадугледжваецца стварэньне спэцыяльнай незалежнай камісіі па расьсьледаваньні расейскага ўмяшаньня ў прэзыдэнцкую кампанію ў Злучаных Штатах.
Раней у сераду італьянскі сэнат ухваліў законапраект аб бюджэце на 2017 год. Менавіта да гэтага моманту прэзыдэнт Сэрджа Матарэля прасіў прэм’ера не пакідаць сваю пасаду.
Будаўніцтва беларускай дзяржаўнасьці стала пабочным прадуктам будаўніцтва аўтарытарнага рэжыму. Там, дзе гэтыя працэсы супадалі, атрымалася нядрэнна.
Шырокава і Папова падазраюць у нядаўнім замаху на прэм’ер-міністра Міла Джуканавіча і спробе дзяржаўнага перавароту.
«Хто і адкуль узяў інфармацыю пра вуліцы Быкава і Караткевіча, я ня ведаю, — тлумачыць галоўная спэцыялістка гарсавету Аксана Петрачэнка
Вярхоўная Рада Ўкраіны пачала распрацоўваць новы закон пра прынцыпы вонкавай палітыкі, згодна зь якім інтэграцыя ў Эўрапейскі Зьвяз і ўступленьне ў Паўночна-атлянтычны альянс застануцца прыярытэтнымі накірункамі ўкраінскай дзяржавы.
Кіраўнік Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі вярнуўся ў Варшаву з трохдзённай паездкі ў Беларусь.
30 лістапада Ўладзімір Пуцін зацьвердзіў новую канцэпцыю замежнай палітыкі Расейскай Фэдэрацыі на 2017 год. Адной з асноўных задач Расеі будзе «спрыяньне ліквідацыі ачагоў напружанасьці і канфліктаў на тэрыторыі сумежных дзяржаваў».
У Сьледчым камітэце не пацьвердзілі, але і не абверглі інфармацыю, якая зьявілася ў мэдыя пра затрыманьне дацэнта катэдры гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі Юрыя Паўлаўца.
У Ірляндыі суд разблякаваў банкаўскія рахункі Міхаіла Хадаркоўскага, якія былі замарожаныя ў 2011 годзе паводле падазрэньня ў адмываньні грашовых сродкаў. Пра гэта экс-кіраўнік ЮКАСу паведаміў у Твітары. «Хлусьня пра „адмываньне“ засталося хлусьнёй», — напісаў Хадаркоўскі.
Як падаюць расейскія СМІ, у прыватнасьці, сайт newsru.com сьпіс загінуўшых у Сырыі расейскіх вайскоўцаў папоўніў палкоўнік Руслан Галіцкі, які знаходзіўся ў гэтай краіне ў якасьці вайсковага дарадцы РФ.
Памежнікі Луцкага атрада сумесна з прадстаўнікамі ўкраінскай мытні канфіскавалі ў беларуса калекцыю рарытэтных грошай, якія ён перавозіў з тэрыторыі Беларусі ва Ўкраіну.
Францускі прэм’ер-міністар Мануэль Вальс падаў у адстаўку, каб пазмагацца за пасаду прэзыдэнта Францыі.
«Альтэрнатыва» запрашае далучыцца да флэшмобу — пазбавіцца ад старой савецкай рэчы і атрымаць за гэта беларускі падарунак.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пацьвердзіў пляны скараціць вайсковую прысутнасьць Вашынгтону ў сьвеце. Пра гэта ён заявіў, выступаючы ў Фаетвіле ў штаце Паўночная Караліна.
Новаабраны прэзыдэнт Узбэкістану і былы прэм’ер Шаўкат Мірзіёеў падпісаў распараджэньне аб спрашчэньні ўезду ва Ўзбэкістан для грамадзян 27 краін. Пастанова падпісана для «разьвіцьця турызму ў рэспубліцы Ўзбэкістан».
Літва вырашыла не пускаць на сваю тэрыторыю судзьдзяў Канстытуцыйнага суду Расеі. МЗС Літвы тлумачыць: у 2014 годзе Канстытуцыйны суд Расеі прыняў судовае азначэньне, якім фармалізаваў анэксію ўкраінскага Крыму, што ёсьць грубым парушэньнем агульнапрызнаных нормаў міжнароднага права.
Абама расказаў пра дасягненьні сваёй адміністрацыі ў сфэры барацьбы з тэрарызмам, падкрэсьліваючы, што за восем гадоў яго прэзыдэнцтва гэтыя намаганьні дазволілі абараніць амэрыканцаў ад шматлікіх глябальных пагроз.
Стратэгія «татальнай вайны», якую абралі ў Сырыі рэжым Башара Асада і Расея, вядзе да расчляненьня краіны, заявіў міністар замежных спраў Францыі Жан-Марк Эро. Паводле яго слоў, побач з тэрыторыяй, падкантрольнай Асаду, узьнікне «ІДзІЛастан».
Абраны прэзыдэнтам ЗША Дональд Трамп неўзабаве пасьля інаўгурацыі наведае Чэхію, а чэскі прэзыдэнт Мілаш Зэман атрымаў запрашэньне ў Белы дом.
Амэрыканскае выданьне Bloomberg спрагназавала самыя пэсымістычныя падзеі 2017-га.
Жыхар Магілёва Антон Касцоў сабраў больш як 500 подпісаў за ўвядзеньне мытнага і памежнага кантролю на мяжы з Расеяй.
Фэдэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель пераабраная лідэрам Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу (ХДС). За яе аддалі галасы больш за 89 працэнтаў дэлегатаў зьезду партыі, які праходзіць у горадзе Эсэне.
Лік пададзеных расейцамі просьбаў аб палітычным прытулку ў ЗША стаў рэкордным за пэрыяд ад 1994 году, расьце і лік заявак пададзеных у краіны ЭЗ. У асноўным зьяжджаюць прадстаўнікі ЛГБТ і тыя, хто сутыкнуўся з рэкетам і карупцыяй з боку дзяржаўных структур.
Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка заявіў, што за час правядзеньня ваеннай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны загінулі больш за дзьве з паловай тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў і сем з паловай тысяч цывільных асоб.
Жыхар вёскі Сасноўка Бярозаўскага раёну Сямён Цюшкевіч кажа, што супрацоўнікі ДАІ вывезьлі яго за 20 кілямэтраў ад вёскі, заломвалі яму рукі ды накідалі кайданкі.
Фэдэральны канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала да забароны адзеньня, якоe закрывае твар — буркі і нікаба — усюды, «дзе гэта магчыма паводле закону».
ЗША і Японія дамовіліся аб тым, што ЗША 22 сьнежня вернуць адміністрацыі японскай прэфэктуры Акінава 4 тысячы гектараў зямлі — частку тэрыторыі, дзе былі разьмешчаны амэрыканскія вайсковыя аб’екты.
Карэспандэнт Радыё Свабода ў Туркмэністане Худайбэрды Алашаў быў затрыманы паліцыяй у Конеургенцкім раёне Дашагускай вобласьці.
Сьпікер Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі падвёў вынікі перамоваў зь беларускімі ўладамі падчас візыту 5–6 сьнежня.
На другі дзень візыту ў Беларусь польская дэлегацыя на чале з маршалкам Сэнату Польшчы Станіславам Карчэўскім наведала мэмарыяльны комплекс «Курапаты», месца масавых расстрэлаў у сталінскія часы.
Старшыня нямецка-беларускай парлямэнцкай групы Олівэр Качмарэк расказаў пра пэрспэктыву разьвіцьця стасункаў паміж ФРГ і Беларусьсю ў кантэксце лібэралізацыі, даў ацэнку палітычным працэсам у Беларусі, а таксама адзначыў памылкі беларускага кіраўніцтва.
Загрузіць яшчэ