Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай верне ЗША захоплены падводны бесьпілётнік


Акіянаграфічны карабель USNS Bowditch, які праводзіў дасьледаваньні ў Паўднёва-Кітайскім моры
Акіянаграфічны карабель USNS Bowditch, які праводзіў дасьледаваньні ў Паўднёва-Кітайскім моры

Кітай верне Злучаным Штатам падводны бесьпілётнік, захоплены ў нэўтральных водах Паўднёва-Кітайскага мора. Пра гэта ў суботу заявілі ў кітайскім міністэрстве абароны.

Захоплены бесьпілётнік быў запушчаны амэрыканскім акіянаграфічным суднам для дасьледаваньня Паўднёва-Кітайскага мора. У Пэнтагоне заявілі, што дасьледаваньні вяліся на законных падставах, і запатрабаваў вярнуць захоплены бесьпілётнік. Пэкін, у сваю чаргу, растлумачыў, што кітайскі вайсковы карабель выявіў «неапазнанае абсталяваньне» і праверыў яго перш, чым высьветлілася, што бесьпілётнік належыць ЗША.

Абраны прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп назваў тое, што адбылося, «беспрэцэдэнтным актам» і абвінаваціў вайскоўцаў Кітаю ў крадзяжы амэрыканскага абсталяваньня. Пазьней у кітайскім міністэрстве абароны падкрэсьлілі, што падвышаная ўвага СМІ да інцыдэнту не садзейнічала яго рашэньню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG