Пра гэта Навальны заявіў у інтэрвію тэлепраекту Свабоды «Настоящее время».
На пытаньне, як Навальны, у выпадку абраньня прэзыдэнтам, будзе вырашаць праблему Данбаса, апазыцыянэр адказаў: першая мера ўрэгуляваньня адносінаў з Украінай — выкананьне Менскіх пагадненьняў. На думку Навальнага, выкананьне гэтых пагадненьняў — шлях да адмены санкцый, якія «душаць расейскую эканоміку».
Ён таксама паўтарыў, што лічыць неабходным правесьці «сумленны» рэфэрэндум па Крыме. Адказваючы на пытаньне, як бы ён вырашыў пытаньне з Курыльскіх выспаў, Навальны адказаў: «Ніхто і ніколі не аддасьць Курыльскія выспы, ніводзін прэзыдэнт. Гэта проста немагчыма».