Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: Рэйган «перавярнуўся ў труне» праз сымпатыі рэспубліканцаў да Пуціна


Расея «менш і слабей» Злучаных Штатаў і не вырабляе «нічога, акрамя нафты, газу і зброі». Нягледзячы на гэта, Масква здольная даставіць вялікія непрыемнасьці Вашынгтону, калі амэрыканскія палітыкі будуць ставіць партыйныя інтарэсы вышэй нацыянальных, як гэта робяць некаторыя рэспубліканцы.

Такую заяву зрабіў прэзыдэнт ЗША Барак Абама на апошняй у гэтым годзе прэс-канфэрэнцыі.

Паводле словаў амэрыканскага лідэра, былы прэзыдэнт Рональд Рэйган «пераварочваецца ў труне, бачачы, што рэспубліканцы ўхваляюць прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна».

Абама заявіў, што спэцслужбы далі яму доказы датычнасьці расейскіх хакераў да ўзлому сэрвэраў Дэмакратычнай партыі ЗША. Пры гэтым Абама ня стаў катэгарычна сьцьвярджаць, што ўзломшчыкі дзейнічалі паводле загаду Крамля, аднак адзначыў, што «ў Расеі ня так шмат рашэньняў прымаецца без удзелу Пуціна».

Абама таксама адзначыў, што на саміце G20 у Кітаі папярэджваў Пуціна аб недапушчальнасьці ўмяшаньня ў выбарчыя працэсы ў ЗША. Паводле яго слоў, умяшаньня непасрэдна ў працэс галасаваньня не было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG