Абраны прэзыдэнтам ЗША Дональд Трамп неўзабаве пасьля інаўгурацыі наведае Чэхію, а чэскі прэзыдэнт Мілаш Зэман атрымаў запрашэньне ў Белы дом.
Амэрыканскае выданьне Bloomberg спрагназавала самыя пэсымістычныя падзеі 2017-га.
Жыхар Магілёва Антон Касцоў сабраў больш як 500 подпісаў за ўвядзеньне мытнага і памежнага кантролю на мяжы з Расеяй.
Фэдэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель пераабраная лідэрам Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу (ХДС). За яе аддалі галасы больш за 89 працэнтаў дэлегатаў зьезду партыі, які праходзіць у горадзе Эсэне.
Лік пададзеных расейцамі просьбаў аб палітычным прытулку ў ЗША стаў рэкордным за пэрыяд ад 1994 году, расьце і лік заявак пададзеных у краіны ЭЗ. У асноўным зьяжджаюць прадстаўнікі ЛГБТ і тыя, хто сутыкнуўся з рэкетам і карупцыяй з боку дзяржаўных структур.
Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка заявіў, што за час правядзеньня ваеннай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны загінулі больш за дзьве з паловай тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў і сем з паловай тысяч цывільных асоб.
Жыхар вёскі Сасноўка Бярозаўскага раёну Сямён Цюшкевіч кажа, што супрацоўнікі ДАІ вывезьлі яго за 20 кілямэтраў ад вёскі, заломвалі яму рукі ды накідалі кайданкі.
Фэдэральны канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала да забароны адзеньня, якоe закрывае твар — буркі і нікаба — усюды, «дзе гэта магчыма паводле закону».
ЗША і Японія дамовіліся аб тым, што ЗША 22 сьнежня вернуць адміністрацыі японскай прэфэктуры Акінава 4 тысячы гектараў зямлі — частку тэрыторыі, дзе былі разьмешчаны амэрыканскія вайсковыя аб’екты.
Карэспандэнт Радыё Свабода ў Туркмэністане Худайбэрды Алашаў быў затрыманы паліцыяй у Конеургенцкім раёне Дашагускай вобласьці.
Сьпікер Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі падвёў вынікі перамоваў зь беларускімі ўладамі падчас візыту 5–6 сьнежня.
На другі дзень візыту ў Беларусь польская дэлегацыя на чале з маршалкам Сэнату Польшчы Станіславам Карчэўскім наведала мэмарыяльны комплекс «Курапаты», месца масавых расстрэлаў у сталінскія часы.
Старшыня нямецка-беларускай парлямэнцкай групы Олівэр Качмарэк расказаў пра пэрспэктыву разьвіцьця стасункаў паміж ФРГ і Беларусьсю ў кантэксце лібэралізацыі, даў ацэнку палітычным працэсам у Беларусі, а таксама адзначыў памылкі беларускага кіраўніцтва.
Гэта быў першы і апошні раз, калі Шушкевіч прыйшоў да нас у апазыцыю БНФ.
У Менску адбылася сустрэча дэлегацыі польскіх парлямэнтарыяў на чале са сьпікерам Сэнату Польшчы Станіславам Карчэўскім з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.
Уладзімір Пуцін падпісаў 6 сьнежня ўказ аб зацьвярджэньні новай дактрыны інфармацыйнай бясьпекі Расеі. Папярэдняя дактрына была прынятая 16 гадоў таму.
Сябра камісіі электараў ЗША, рэспубліканец з Тэхасу Крыстафэр Супрун заявіў, што ня будзе галасаваць за Дональда Трампа, перадае BBC. Ён стаў другім электарам у Тэхасе, хто адмовіўся галасаваць за Трампа, да яго з камісіі электараў выйшаў Арт Сыснэрас.
Зь 5 па 6 сьнежня міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў знаходзіцца з афіцыйным візытам у Латвіі, дзе ўскладзе кветкі да помніка змагарам з бальшавікамі.
Ад агульных беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў да галасаваньня супраць украінскай рэзалюцыі пра анэксаваны Крым, — такія дзеяньні з боку ўлады Беларусі ва Ўкраіне расцанілі вельмі нэгатыўна.
Расея і Кітай наклалі вэта на рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН, у якой прапаноўвалася ўстанавіць 7-дзённае замірэньне ў Алепа. Прадстаўнік Расеі заявіў, што такое замірэньне дазволіла б праціўнікам рэжыму Асада «перагрупаваць свае сілы».
Прэм’ер-міністар Італіі Матэа Рэнцы пагадзіўся адкласьці сваю адстаўку пакуль парлямэнт ня прыме бюджэт на 2017 год, што можа адбыцца на гэтым тыдні.
Яна асуджаная на сем гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачваньня ў дзяржаўнай здрадзе за тое, што летам 2008 году, незадоўга да вайны з Грузіяй, адправіла свайму знаёмаму СМС пра цягнік з расейскай ваеннай тэхнікай, які ішоў у бок Абхазіі.
Мануэль Вальс 5 сьнежня заявіў аб намеры пайсьці ў адстаўку з пасады прэм’ера Францыі, каб ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, якія будуць праводзіцца ў красавіку і траўні 2017 году.
Польшча гатовая спрыяць разьвіцьцю адносін Беларусі з Эўрапейскім Зьвязам. Пра гэта заявіў 5 сьнежня ў Менску маршалак сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі.
Апошнім часам адносіны паміж Кіевам і Менскам істотна ўскладніліся. Пра тое, як могуць разьвівацца ўкраінска-беларускія адносіны ў далейшым, мы пагутарылі зь беларускім аналітыкам Юрыем Царыкам.
Ва Ўзбэкістане адбыліся прэзыдэнцкія выбары — упершыню з канца 1980-х без удзелу нязьменнага кіраўніка краіны Іслама Карымава. Паводле папярэдніх падлікаў узбэцкага Цэнтравыбаркаму, пераканаўчую перамогу атрымаў прэм’ер-міністар, вылучэнец ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі Шаўкат Мірзіёеў.
Чаму Аляксандар Лукашэнка звольніў кіраўніцтва сваёй адміністрацыі? Ці было гэта чаканым? Хто можа заняць гэтую пасаду?
Вярхоўны суд Вялікабрытаніі пачаў разглядаць справу пра тое, ці мае парлямэнт краіны даваць згоду ўраду на пачатак перамоўнага працэсу з нагоды выхаду зь Эўрапейскага зьвязу.
Сёньня ў Менску адбылася сустрэча дэлегацыяў Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь з маршалкам Сэнату Рэспублікі Польшча Станіславам Карчэўскім.
Міністэрства інфармацыі абнавіла рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, забароненых у Беларусі.
Аляксандр Косінец і Канстанцін Мартынецкі вызваленыя ад пасадаў кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта і першага намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта «ў сувязі зь пераходам на іншую працу».
Выканаўца абавязкаў кіраўніка Ўзбэкістану Шаўкат Мірзіёеў перамог на прэзыдэнцкіх выбарах, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Цэнтральную выбарчую камісію.
У амэрыканскім штаце Мічыган сёньня пачнецца пералік галасоў, пададзеных на выбарах прэзыдэнта ЗША.
Прадстаўнікі беларускай апазыцыі ў камэнтары Свабодзе адмоўна ацанілі пляны сьпікера Сэнату Польшчы Станіслава Карчэўскага сустрэцца са старшынём Савету Рэспублікі і старшынём Палаты прадстаўнікоў.
Дэлегацыя Карчэўскага пасьля гутаркі з Лукашэнкам правядзе сустрэчы зь Мясьніковічам, Андрэйчанкам і Кабяковым, зь беларускімі палякамі і з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.
Сакратар Паветраных сілаў ЗША Дэбра Джэймс дала інтэрвію Reuters, у якім заявіла: «Расея — гэта пагроза № 1 для ЗША».
Паводле папярэдніх вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўзбэкістане, што прайшлі ў нядзелю 4 сьнежня, перамогу мае атрымаць прэм’ер-міністар і цяперашні часовы прэзыдэнт краіны, 59-гадовы Шаўкат Мірзіёеў.
Сьпікер Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі з дэлегацыяй прыбыў з трохдзённым візытам у Беларусь на запрашэньне старшыні Савету Рэспублікі Міхаіла Мясьніковіча.
Па выніках рэфэрэндуму ў Італіі, які адбыўся 4 сьнежня, большасьць грамадзян краіны не падтрымала рэформы прэм’ер-міністра Матэа Рэнцы адносна зьменаў у Канстытуцыю. 60% выбарнікаў сказалі «не» рэформе і 40% — «так».
Ва Ўзбэкістане скончылася галасаваньне на выбарах прэзыдэнта краіны. А 20:00 гадзіне па мясцовым часе былі зачыненыя ўсе выбарчыя ўчасткі. Як паведаміла ЦВК Узбэкістана, па стане на 19:00 прагаласавала больш за 86% выбаршчыкаў (альбо больш 17 млн).
Паводле папярэдніх зьвестак, былы лідэр «зялёных» Аляксандар ван дэр Бэлен набірае 53,6 адсотка галасоў, ягоны супернік, кандыдат ад правапапулісцкай Аўстрыйскай партыі свабоды (АПС) Норбэрт Гофэр — 46,4 працэнта.
Улады Нямеччыны плянуюць стварыць адмысловы аддзел па барацьбе з хакерамі. Пра гэта паведамляе выданьне Frankfurter Allgemeine Zeitung.
У Італіі сёньня праходзіць канстытуцыйны рэфэрэндум. Італьянцы выказваюць сваё стаўленьне да паправак у канстытуцыю краіны, прапанаваных прэмʼерам Матэа Рэнцы. У выпадку правалу ён паабяцаў сысьці ў адстаўку.
Сьпікер Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі прыбывае сёньня з трохдзённым візытам у Беларусь. У панядзелак у Менску Карчэўскі сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам.
Пікетоўцы трымалі ў руках лёзунгі «Хавайце свае адходы на Майдане» і «Украіна, не трэба паскудзіць нам пад плот».
Іслам Карымаў, які кіраваў краінай ад канца 1980-х і лічыўся адным з самых аўтарытарных лідэраў у сьвеце, памёр 2 верасьня на 79-м годзе жыцьця. 21,5 мільёна выбарцаў мусяць вызначыць, хто зойме вакантнае месца.
Два найвялікшыя рынкі Магілёва наведала апазыцыйная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая ў кампаніі з старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам.
Віцебскі актывіст руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў атрымаў адказы на патрабаваньне даць ацэнку дзейнасьці клюбу «Спарта», які месьціцца ў раённым горадзе Сяньне, у Цэнтры дзяцей і моладзі.
Сырыйскія ўрадавыя войскі за апошнія тры тыдні ўзялі пад кантроль каля 60 працэнтаў тэрыторыі гораду Алепа, якая раней была пад кантролем узброенай апазыцыі.
Загрузіць яшчэ