Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойца расейскага пасла ў Турэччыне быў паліцыянтам


Забойца расейскага пасла ў Турэччыне быў паліцыянтам, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ў службах бясьпекі.

Расейскі пасол Андрэй Карлаў памёр сёньня пасьля нападу ў Анкары. Ён стаў ахвярай нападу падчас прамовы на адкрыцьці фотавыставы «Расея вачыма туркаў» у Цэнтры сучаснага мастацтва ў Анкары. Ёсьць іншыя параненыя. Паліцыя застрэліла нападніка.

Паводле турэцкай газэты Hürriyet, нападнік паказаў пасьведчаньне паліцыянта, каб прайсьці на выставу. Пазьней крыніцы ў турэцкіх сілах бясьпекі паведамілі агенцтву Reuters, што ён сапраўды раней быў паліцыянтам, але ў момант нападу ўжо ня быў на службе.

Першы стрэл невядомы нібыта зрабіў ў паветра, пасьля чаго адкрыў агонь па амбасадару.

Агенцтва AFP паведамляе, са спасылкай на сьведкаў, што нападнік крычаў словы «Алепа!» і «помста!»

На 20 сьнежня была заплянаваная сустрэча паміж прэмер-міністрамі Ірану, Расеі і Турэччыны, каб абмеркаваць сытуацыю ў Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG