Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы: «Белсат» маргінальны і можа быць аб'яднаны з TVP Polonia


Міністар патлумачыў, што разглядаецца ня толькі пытаньне «Белсату», паўстала канцэпцыя рэформы TVP Polonia i тэлевізійнага вяшчаньня за мяжу ў цэлым.

Міністар замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі расказаў у інтэрвію сайту Wpolityce.pl пра далейшыя пэрспэктывы беларускамоўнага тэлеканалу «Белсат», які вяшчае з Варшавы за грошы польскага ўраду.

Міністар патлумачыў, што разглядаецца ня толькі пытаньне «Белсату», паўстала канцэпцыя рэформы TVP Polonia i тэлевізійнага вяшчаньня за мяжу ў цэлым.

Аляксандар Лукашэнка (зьлева) і Вітальд Вашчыкоўскі падчас сустрэчы ў Менску 23 сакавіка 2016 году
Аляксандар Лукашэнка (зьлева) і Вітальд Вашчыкоўскі падчас сустрэчы ў Менску 23 сакавіка 2016 году

«Паўстала канцэпцыя аб’яднаньня замежных рэдакцый у новай TVP Polonia. Хочам, каб гэтае тэлебачаньне глядзелі таксама ў Беларусі. Гэтага чакаюць палякі, якія жывуць у гэтай краіне. Ёсьць таксама гатоўнасьць беларускага боку зьмясьціць гэты канал у свае сыстэмы, каб яго можна было бачыць ва ўсёй краіне».

#белсатжыві — У інтэрнэце бароняць беларускамоўны тэлеканал з Польшчы

Пра «Белсат» міністар паведаміў, што ён не даступны для прыёму ва ўсёй краіне:

«Тэлеканал зьяўляецца маргінальным, станцыя трансьлюецца на працягу 10 гадоў, а яе ўплыў на рэальнасьць сьціплы… Мы будзем вымушаныя прыняць рашэньне аб гэтым у найбліжэйшыя дні, бо ад студзеня мусім вырашыць нешта новае... Калі атрымаем пацьверджаньне зь беларускага боку, што будуць трансьляваць TVP Polonia на значным абшары краіны, гэта вельмі спакусьлівая прапанова».

Кіраўніца тэлеканалу Агнешка Рамашэўска-Гузы
Кіраўніца тэлеканалу Агнешка Рамашэўска-Гузы

Паводле міністра, кіраўніца «Белсату» Агнешка Рамашэўска цяпер мае прапанову высокай пасады ў TVP Polonia, а журналісты рэдакцыі будуць мець магчымасьці далейшай працы – над інтэрнэт-парталам і ў рамках TVP Polonia.

Глядзець камэнтары (13)

Гэтая дыскусія закрытая.

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG