Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта ліквідацыя». Бюджэт Белсату могуць скараціць на 2/3, перавесьці канал на расейскую


Уплывовы польскі партал wPolityce, блізкі да сёньняшняй кіроўнай партыі ў Польшчы, паведаміў, што МЗС разглядае магчымасьць аб скарачэньні фінансаваньня Белсату на 2017 год на 2/3. Рэсурс спасылаецца на неафіцыйныя крыніцы.

wPolityce папрасіў пракамэнтаваць дырэктарку тэлеканалу Агнешку Рамашэўску, што гэтае рашэньне азначае для Белсату?

Агнешка Рамашэўска-Гузы
Агнешка Рамашэўска-Гузы



«Ліківідацыю. Для нас зьмяншэньне нават на 10% было драмай. Мы робім тэлевізію вельмі ашчадна. Я тлумачыла ў Сэйме, што наш бюджэт – гэта ўсяго 5 дзён вяшчаньня Russia Today».

Паводле Рамашэўскай, адпаведны дакумэнт падрыхтаваны МЗС Польшчы. Цікава, што камісія замежных справаў Сэйму заявіла ў чацьвер пра павелічэньне бюджэту незалежных СМІ.

«Таксама мне стала вядома, што мы павінны вяшчаць на расейскай мове. Гэта чарговы абсурд. Беларуская мова стала нашым распазнавальным знакам. Без гэтага важнага элемэнту ў Берасьці будзе Расея. Праз год ці праз пяць, так ці інакш гэта вельмі кепска».

«Белсат» – першы беларускі незалежны спадарожнікавы тэлеканал. Сваё вяшчаньне ён пачаў 10 лістапада 2007 года, у міжнародны дзень правоў чалавека. Фармальна «Белсат» ёсьць структурнай адзінкай Польскага тэлебачаньня. Яго галоўным спонсарам зьяўляецца МЗС Польшчы.

Глядзець камэнтары (41)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG