Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лявада-Цэнтар» прызнаў памылку адносна стаўленьня расейцаў да Пуціна


Дырэктар «Лявада-Цэнтру» Леў Гудкоў.
Дырэктар «Лявада-Цэнтру» Леў Гудкоў.

Сацыёлягі «Лявада-Цэнтру» паведамілі, што ў дасьледаваньні стаўленьня расейцаў да Ўладзімера Пуціна, апублікаваным некалькі дзён таму, пераблытаны дадзеныя.

У першапачатковым дасьледаваньні гаварылася, што траціна расейцаў пагоршыла сваё стаўленьне да прэзыдэнта Расеі, а насамрэч, у рэальнасьці — палепшыла. У прэс-рэлізе адзначаецца, што ў апытаньнях варыянты адказаў часьцяком мяняюць свае пазыцыі, што і выклікала тэхнічную памылку.

«Удакладненыя дадзеныя сьведчаць аб росьце палярызацыі адзнак Уладзіміра Пуціна, але ня гэтак значнай, як гэта выглядала ў табліцы, апублікаванай раней на нашым сайце. У цэлым можна сказаць, што стаўленьне асноўнай масы апытаных засталося ранейшым („не змянілася“ — 55%, у 2012, да крымскай кампаніі, такі варыянт адказу выбралі 74%), „пагоршылася“ у 14% (у 2012 г. — 10%), „палепшылася“ — у 29% (было 10%) », - гаворыцца ў прэс -релизе.

Зварот з афіцыйнымі выбачэньнямі арганізацыі падпісаны дырэктарам «Лявада-Цэнтру» Лявом Гудковам.

5 верасьня Мінюст Расе ўключыў «Лявада-цэнтар» у сьпіс НКА-замежных агентаў, якія, на яго думку, атрымліваюць фінансаваньне з-за межаў РФ і вядуць палітычную дзейнасьць. Многія экспэрты ў РФ зьвязвалі гэта з выбарамі: апытаньні «Лявады-цэнтру», у адрозьненьне ад афіцыйных дадзеных Усерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі, паказвалі падзеньне рэйтынгаў «Адзінай Расеі» і цікавасьці расейцаў да выбарнага працэсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG