Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага пасла ў Турэччыне сур'ёзна паранілі стрэлам

абноўлена

Расейскага пасла ў Турэччыне сур'ёзна паранілі ў Анкары падчас нападу са стралялінай.

Турэцкі дзяржаўны тэлеканал TRT World паведамляе, што амбасадара Андрэя Карлава паранілі падчас прамовы на адкрыцьці фотавыставы «Расея вачыма туркаў» у Цэнтры сучаснага мастацтва ў Анкары. Ёсьць іншыя параненыя. Амбасадара даставілі ў шпіталь. Паліцыя застрэліла нападніка.

Паводле турэцкай газэты Hürriyet, нападнік паказаў пасьведчаньне паліцыянта, каб прайсьці на выставу. Першы стрэл невядомы нібыта зрабіў ў паветра, пасьля чаго адкрыў агонь па амбасадару. Нападніку на выгляд 20-25 гадоў.

Агенцтва AFP паведамляе, са спасылкай на сьведкаў, што нападнік крычаў словы «Алепа!» і «помста!»

На 20 сьнежня была заплянаваная сустрэча паміж прэмер-міністрамі Ірану, Расеі і Турэччыны, каб абмеркаваць сытуацыю ў Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG