Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Керы: ЗША гатовыя дапамагчы Расеі і Турэччыне ў расьсьледаваньні забойства амбасадара


Дзяржсакратар ЗША Джон Керы
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы асудзіў забойства расейскага амбасадара ў Турэччыне. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

«Мы гатовыя прапанаваць дапамогу Расеі і Турэччыне ў расьсьледаваньні гэтага подлага нападу, які таксама зьяўляецца замахам на права ўсіх дыпляматаў бясьпечна і надзейна абараняць і прадстаўляць свае дзяржавы па ўсім сьвеце», — заявіў кіраўнік амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства.

Амбасадар Расеі ў Турэччыне Андрэй Карлаў быў забіты ў выніку нападу падчас ягонага выступу на адкрыцьці фотавыставы ў Анкары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG