Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белсат» працуе, як і раней, — Рамашэўска-Гузы адказала міністру замежных справаў Польшчы

Агнешка Рамашэўска-Гузы
Агнешка Рамашэўска-Гузы

Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы выступіла з заяваю пра далейшае функцыянаваньне тэлеканалу ды ў сувязі з заявамі міністра замежных справаў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага ў інтэрвію парталу Wpolityce.pl

Сярод іншага дырэктарка тэлеканалу заявіла:

«1. Тэлеканал «Белсат» працуе, як і раней, і будзе працягваць да часу, пакуль кіраўніцтва TVP не пастановіць зьмяніць рэжым працы.

2. Канцэпцыя, апісаная міністрам Вашчыкоўскім у інтэрвію, для мяне новая і нечаканая.

3. Дасюль у TVP дыскутавалі над канцэпцыяй стварэньня адзінкі TVP Zagranica («Замежжа»). Гэта мелася быць адзінка, што спалучала б каналы, якія трансьлююцца асобна і скіраваныя на гледача за межамі Польшчы. Гэта новая структура таксама б кантралявала прадукцыю пэўнага праграмнага зьместу. У склад такой адзінкі, паводле праекту, меліся ўваходзіць рэструктурызаваная і дапасаваная да розных чаканьняў гледачоў у розных частках сьвету TVP Polonia ды «Белсат», які б распачаў паралельную працу над новым, дадатковым расейскамоўным каналам і адзінкаю, адказнаю за англамоўную (магчыма, нямецкамоўную) прадукцыю для будучай TV – V4 (так званае «Вышаградзкае тэлебачаньне»).

4. Я была ініцыятаркаю гэтага праекту і прэзэнтавала яго на конкурсе на пасаду кіраўніка TVP ды ведаю, што поўнае ўвядзеньне такога сурʼёзнага праекту было заплянаванае на паўтара года і патрабавала дадатковых кансультацыяў адносна фінансаваньня ды ўкладаньня сродкаў.

5. У сувязі з тым, што канцэпцыя, пададзеная міністрам Вітальдам Вашчыкоўскім, моцна адрозьніваецца ад праектаў, якія дасюль абмяркоўваліся, а таксама ад рэальных праграмных і тэхнічных умоў, лічу абавязковым правесьці сурʼёзную дыскусію на прафэсійным узроўні, якая патлумачыць сытуацыю ды разьвяжа пытаньне пра пляны TVP на трансьляцыю для замежжа і супрацу ў гэтым кірунку з Міністэрствам замежных справаў Польшчы ды іншымі дзяржаўнымі ўстановамі і грамадзкімі мэдыя».

«У беларусаў зьнікне магчымасьць глядзець на сябе», — белсатаўцы пра пагрозу закрыцьця каналу

XS
SM
MD
LG