Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган: Забойства расейскага амбасадара будуць расьсьледаваць супольна з Расеяй

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган (архіўнае фота)
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган (архіўнае фота)

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў у этэры тэлеканалу TRT, што забойства расейскага амбасадара ў Анкары Андрэя Карлава зьяўляецца «правакацыяй» двухбаковых адносін.

Як перадае агенцтва, Reuters, Эрдаган заявіў пра стварэньне сумеснай з Расеяй сьледчай камісіі.

Пра сумесную сьледчую камісію заявіў і расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін, які дадаў, што расейскія сьледчыя ў бліжэйшы час выляцяць у Анкару.

Расейскія СМІ паведамілі, што ў сувязі з забойствам амбасадара Пуцін скасаваў абвешчанае раней наведваньне Малага тэатру ў Маскве, які пасьля рэканструкцыі адчыняецца спэктаклем паводле п’есе Грыбаедава «Гора ад розуму». У 1829 годзе расейскі дыплямат Грыбаедаў быў забіты ў Тэгеране.

XS
SM
MD
LG