Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На шматтысячным мітынгу ў Ерэване патрабавалі адстаўкі прэм’ера Пашыньяна


Мітынг у Ерэване, 9 траўня 2024
Мітынг у Ерэване, 9 траўня 2024

Некалькі тысяч чалавек сабраліся ў цэнтры Ерэвану на мітынг з патрабаваньнем адстаўкі прэмʼер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна. Нагодай стала дэлімітацыя мяжы з Азэрбайджанам.

Паводле зьвестак мясцовых тэлеграм-каналаў, на мітынг прыйшлі каля 20 тысяч чалавек. У асноўным гэта прыхільнікі руху «Тавуш у імя радзімы» пад кіраўніцтвам кіраўніка Тавускай япархіі Армянскай Апостальскай царквы арцыбіскупа Баграта Галстаньяна.

Падчас мітынгу Галстаньян заявіў, што ў Мікола Пашыньяна ёсьць гадзіна на тое, каб пайсьці ў адстаўку з пасады прэмʼер-міністра. Пасьля гэтага арцыбіскуп заявіў, што будзе дабівацца адстаўкі Пашыньяна праз імпічмэнт у парлямэнце.

Пашыньян на патрабаваньні аб сустрэчы і адстаўцы не адказаў.

Раней Міністэрства замежных спраў Армэніі заяўляў, што Ерэван і Баку папярэдне дамовіліся пра дэлімітацыю на асобным участку мяжы, у тым ліку аб тэрытарыяльнай прыналежнасьці чатырох вёсак паміж Тавускай вобласьцю і паўночна-заходнім Газаскім раёнам Азэрбайджану. З пачатку 1990-х гадоў гэтыя вёскі кантраляваліся Армэніяй, а зараз — па выніках вайны 2020 года паміж краінамі — пяройдуць Азэрбайджану.

Мясцовыя жыхары распачалі пратэст супраць рашэньня. Некаторыя пратэстоўцы 4 траўня выйшлі маршам з памежнай з Азэрбайджанам вёскі Кіранц і накіраваліся ў армянскую сталіцу. 9 траўня яны дайшлі да Ерэвану.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG