Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прызначыў сёньня на пасаду прэс-сакратара Белага дому ў новай адміністрацыі прадстаўніка сваёй пераходнай каманды Шона Спайсэра.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, вылучаная ад Абʼяднанай грамадзянскай партыі (АГП), 22 сьнежня наведала ў Гомелі на Давыдаўскім рынку прадпрымальнікаў, гутарыла ў грамадзка-палітычным цэнтры з дэмакратычнымі актывістамі, сустрэлася ў гарвыканкаме з намесьнікам старшыні па эканоміцы.
Сырыйскія ўрадавыя войскі афіцыйна абвясьцілі аб вызваленьні Алепа, усходняя частка якога доўгі час знаходзілася пад кантролем паўстанцаў, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступіў за тое, каб істотна пашырыць ядзерны арсэнал краіны. Адпаведнае паведамленьне Трамп апублікаваў у сваім «Твітэры», паведамляе Бі-Бі-Сі.
Эгіпэт адклаў ўнясеньне праекту рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН, якая заклікае да спыненьня будаўніцтва Ізраілем паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях.
Вярхоўная Рада прыняла пастанову пра пазбаўленьне дэпутаткі Надзеі Саўчанкі права прадстаўляць Украіну ў складзе яе дэлегацыі ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
Правакацыяй назваў кіраўнік «Палітычнай экспэртнай групы» расейскі паліттэхноляг Канстанцін Калачоў заявы дырэктара Расейскага інстытуту палітычных дасьледаваньняў Леаніда Рашэтнікава наконт Беларусі.
Былы кантрактнік Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Сноўдэн «меў і працягвае мець кантакт» з расейскімі спэцслужбамі. Так сьцьвярджаецца ў нядаўна рассакрэчаных частках дакладу Камітэту выведкі Кангрэсу ЗША, апублікаваным у чацьвер 22 сьнежня.
Нацыянальная рада Ўкраіны ў пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня аштрафавала ТАА «Тэлерадыёкампанія «Шансон» на 294 тыс. грыўняў у сувязі з фактам папулярызацыі і прапаганды ваенна-марскіх сіл дзяржавы-агрэсара.
Варвара Каравулава атрымала 4,5 гадоў калёніі.
У перадачы «Інтэрвію тыдня» апошнія скандальныя антыбеларускія выказваньні дырэктара Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Рашэтнікава пракамэнтаваў былы супрацоўнік гэтага інстытуту, цяпер кіраўнік Цэнтру палітычных дасьледаваньняў краінаў Паўночнай і Ўсходняй Эўропы, доктар гістарычных навук Аляксандар Сыцін
У Нямеччыне сьледчыя знайшлі адбіткі пальцаў падазраванага ў тэракце ў Бэрліне тунісца Аніса Амры на дзьвярах грузавіка, на якім ён задавіў людзей на калядным кірмашы. Пра гэта ў чацьвер паведамляе газэта Süddeutscher Zeitung.
Свабода зьвярнулася да кіраўніцы не прызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс і сябра СПБ Анджэя Пачобута з пытаньнем, ці згодныя прадстаўнікі Саюзу палякаў атрымаць палёгкі і легальны статус коштам ліквідацыі «Белсату», калі праўда тое, што гэта частка дамовы паміж Менскам і Варшавай?
22 сьнежня ў Міністэрства замежных спраў Беларусі выклікалі дарадцу-пасланьніка пасольства Расеі Вадзіма Гусева.
Народны дэпутат Украіны Андрэй Ільленка заклікаў кіраўніцтва краіны тэрмінова прызначыць кіраўнікоў дыпляматычных місіяў у шэраг краін, у тым ліку і ў Беларусь, каб узмацніць міжнародную пазыцыю краіны ў барацьбе з агрэсіяй Расеі.
Пазьняк раскрытыкаваў пляны МЗС Польшчы аб закрыцьці тэлеканалу «Белсат». Спробы польскіх дыпляматаў палепшыць стасункі з афіцыйным Менскам палітык назваў «трагікамэдыяй» і «наіўнасьцю».
Вядомыя беларусы запісваюць відэазвароты ў падтрымку польскага беларускамоўнага тэлеканалу «Белсат», які паўстаў перад пагрозай ліквідацыі.
Друкаваны орган Адмінстрацыі прэзыдэнта Беларусі — газэта «Советская Белоруссия» — адказала на заявы дырэктара Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Леаніда Рашэтнікава.
Справаздача называе зьвесткі чарговым пацьвярджэньнем неабвешчанай вайны Расеі супраць Украіны.
Заявы, зьвязаныя з чарговай публікацыяй WADA, у якой сьцьвярджаецца, што больш за тысячу расійскіх спартоўцаў у 30 відах спорту прымалі допінг або ўцягнутыя ў сыстэму яго ўжываньня.
Расея пацярпела дыпляматычную паразу: рэзалюцыя Генэральнай Асамблеі была прынятая пераважнай бальшынёй галасоў.
«Пісалі, што сын вены на судзе парэзаў, але там больш драпіны, чым парэзы. Нават павязку не накладвалі. Доктар мне таксама паведаміў, што шыць рукі не давялося».
Гэта далёка ня першае замірэньне на Данбасе за апошнія два гады, але ўсе яны былі парушаныя.
Грамадзянін Беларусі Кірыла Сілівончык, які адседзеў два гады ў Расейскай Фэдэрацыі па абвінавачваньні ў публічных закліках да тэрарызму за пасты ў сацыяльных сетках, вярнуўся ў Беларусь.
Нямецкія ўлады прапануюць 100 тысяч эўра за інфармацыю, якая дапаможа арышту грамадзяніна Тунісу, якога падзраюць ў нападзе ў Бэрліне 19 сьнежня.
Пры ўезьдзе і выезьдзе з Эўрапейскага Зьвязу будзе ўзмоцнены кантроль над правозам наяўных грошай і золата.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэждэп Эрдаган заявіў, што турэцкі паліцыянт, які забіў пасла Расеі ў Анкары, уваходзіў у арганізацыю ісламскага прапаведніка Фэтхулаха Гюлена.
Кандыдатуру 52-гадовай Сэвіль Шайдэх вылучыла Сацыял-дэмакратычная партыя, якая перамагла на выбарах 11 сьнежня.
Апошнімі гадамі ў расейскай інфармацыйнай прасторы ўсё часьцей пачалі зьяўляцца выказваньні палітолягаў і аналітыкаў пра тое, што беларускі народ і беларуская мова — гэта штучныя ўтварэньні, прыдуманыя або палякамі для разбурэньня агульнарускага адзінства, або бальшавікамі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка даручыў правесьці рэфармаваньне і абнаўленьне ў дзейнасьці адміністрацыі прэзыдэнта.
Берасьцейскі абласны суд адмяніў пастанову Баранавіцкага суду, паводле якой актывіст Рыгор Грык быў пакараны штрафам у 1050 рублёў за правядзеньне перадвыбарчага пікету.
Дырэктар Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Леанід Рашэтнікаў заявіў, што «беларуская мова была створаная пастановай пасяджэньня аргбюро ЦК ВКП(б)».
Чаму расейскі амбасадар Сурыкаў не заступіўся за аўтараў расейскага сайту «Рэгнум», якіх арыштавалі беларускія ўлады?
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 21 сьнежня зрабіў чарговыя кадравыя прызначэньні. Кіраўніцай прэзыдэнцкай адміністрацыі стала Натальля Качанава, а яе першым намесьнікам Максім Рыжанкоў.
Сацыялягічныя службы імкнуцца аднавіць свой аўтарытэт пасьля таго, як многія зь іх памылкова прадказалі вынік сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША і рэфэрэндуму ў Вялікай Брытаніі наконт сяброўства краіны ў Эўразьвязе.
Пра нараджэньне, кароткае жыцьцё і павольную сьмерць Эўрамайдану ва Ўкраіне піша карэспандэнт Свабоды Крыстафэр Мілер.
Кібэратакі, перамога на выбарах кандыдатаў, чый козыр – эмацыйна насычаная рыторыка, і ўсепранікненьне мовы нянавісьці даюць падставу як паліттэхнолягам, так і пісьменьнікам казаць пра неабходнасьць прыстасавацца да новай рэальнасьці – міру пост-праўды (post-truth).
Начальнікам службы бясьпекі прэзыдэнта Беларусі (СБП) прызначаны Андрэй Паўлючэнка. Адпаведнае рашэньне Аляксандр Лукашэнка прыняў 21 сьнежня, паведамляе прэсавая служба кіраўніка дзяржавы.
У Расейскім інстытуце стратэгічных дасьледаваньняў назвалі Беларусь часткай Расеі і выступілі супраць разьвіцьця беларускай мовы.
Эўрапейскі суд у правах чалавека (ЭСПЧ) у Страсбуры задаволіў пазоў грамадзянаў Грузіі, дэпартаваных з Расеі восеньню 2006 году і абавязаў Расею выплаціць 70 тысяч эўра асобам, чые правы, на думку Страсбурскага суду, былі парушаныя пры дэпартацыі.
Натальля Качанава 7 гадоў была мэрам Наваполацку, а з 27 сьнежня 2014 года працавала намесьніцай прэм’ер-міністра па сацыяльных пытаньнях.
Уладам Чачні даручылі сфармаваць два батальёны для адпраўкі ў Сырыю. Пра гэта паведамляе расейская «Новая газета». Колькасьць кожнага падразьдзяленьня павінна скласьці 600 чалавек.
Расея ня трапіла ў сьпіс галоўных пагроз нацыянальнай бясьпекі ЗША, якім Пэнтагон павінен будзе супрацьстаяць у наступныя чатыры гады.
Прадстаўнік партыі «Грамадзянская плятформа» ў Сэйме Польшчы Робэрт Тышкевіч паведаміў, што дэпутаты з Камісіі па міжнародных справах Сэйму ўздымуць пытаньне «Белсату» на парлямэнцкіх дэбатах.
«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за тэракт у Бэрліне, ахвярамі якога сталі 12 чалавек, перадае BBC са спасылкай на зьвязанае з «Ісламскай дзяржавай» агенцтва Amaq.
У Польшчы працягваецца палітычны крызіс, выкліканы намерам кіруючай партыі «Права і справядлівасьць» абмежаваць доступ СМІ ў парлямэнт.
ЗША пашырылі санкцыі ў дачыненьні да Расеі, якія былі ўведзеныя з прычыны сытуацыі на Ўкраіне.
Бэрлінская паліцыя адпусьціла мужчыну, затрыманага з падазрэньня ў тым, што ён кіраваў грузавіком, які ўрэзаўся 19 сьнежня ў натоўп наведвальнікаў каляднага кірмашу ў Бэрліне.
Кіраўнік францускага «Цэнтру палітычных і міжнародных адносінаў» Фабʼен Басар вылучыў расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру.
Загрузіць яшчэ