Прэзыдэнт ЗША Барак Абама не паедзе на пахаваньне Фідэля Кастра, заявіў прэс-сакратар Белага дому Джош Эрнэст.
28 лістапада пачаўся афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Азэрбайджан. І беларускія, і азэрбайджанскія палітолягі мяркуюць, што асноўныя мэты візыту беларускага кіраўніка — узяць у Азэрбайджану чарговы крэдыт.
«Калі падчас сьнежаньскага галасаваньня на Генасамблеі ААН Беларусь зноў будзе спрабаваць дагадзіць Расеі, нам нічога не застанецца, як замест Менску шукаць іншую плятформу для перамоваў», — кажа народная дэпутатка Ўкраіны Ганна Гапко.
Кошт будаўніцтва Беларускай АЭС (БелАЭС) можа вырасьці на 50,6 млрд. рублёў у цэнах I кварталу 2016 году (прыкладна 780 мільёнаў даляраў).
Былы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч дапытаны ў справе расстрэлаў падчас масавых акцыяў пратэсту ў Кіеве зімой 2013-2014 гадоў — у якасьці сьведкі ў рамках справы супраць пяцярых супрацоўнікаў спэцыяльнага падразьдзяленьня «Беркут», з табэльнай зброі якіх, паводле экспэртыз, былі выпушчаныя кулі ў актывістаў.
28 лістапада Паўлу Шарамету споўнілася б 45 гадоў. Сваякі, сябры і калегі сабраліся ў Менску, каб успомніць беларускага журналіста, які быў забіты ў Кіеве 20 ліпеня.
Па даручэньні кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў жалобнай цырымоніі разьвітаньня зь Фідэлем Кастра возьме ўдзел спэцпрадстаўнік — кіраўнік спраў прэзыдэнта Віктар Шэйман.
У панядзелак Сьвятошынскі суд Кіева разглядаў справу пецярых байцоў «Беркута», якіх абвінавачваюць у датычнасьці да гібелі 48 удзельнікаў Эўрамайдану 20 лютага 2014 году на Інстытуцкай вуліцы ў Кіеве.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што рэфэрэндум аб павелічэньні тэрмінаў паўнамоцтваў прэзыдэнта Беларусі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў можа адбыцца, «калі на тое будзе воля кіраўніка дзяржавы».
Войскі кааліцыі захапілі на тэрыторыі Сырыі 10 000 дакумэнтаў «Ісламскай дзяржавы», сярод якіх — пляны нанясеньня тэрарыстычных удараў па аб’ектах у Эўропе і ва ўсім сьвеце.
Сябру беларуска-нямецкага таварыства Пэтэру Лізэгангу, які браў удзел у «Менскім форуме», беларускія памежнікі паставілі ў пашпарце штамп «Уезд забаронены».
Маскоўскі гарадзкі суд пакінуў пад хатнім арыштам Аляксея Ўлюкаева, былога міністра эканамічнага разьвіцьця. Такое рашэньне было прынятае на пасяджэньні 28 лістапада. Суд таксама адхіліў хадайніцтва адвакатаў аб шпацырах і зносінах з прэсай.
Вярхоўны суд Нямеччыны адхіліў апэляцыю пададзеную Оскарам Гронінгам, якога называюць «бухгальтарам Асьвенціму» і які быў асуджаны летась да чатырох гадоў турэмнага зьняволеньня за сваю ролю ў забойстве 300 тысяч чалавек у нацысцкім лягеры сьмерці.
Аляксандр Мотыль, прафэсар палітычных навук Ратгерскага ўнівэрсытэту ў ЗША, лічыць, што пасьля абраньня прэзыдэнтам ЗША Дональда Трампа узьнікла рэальная пагроза вайсковага захопу Расеяй Літвы, Латвіі і Эстоніі ў першую чаргу і Беларусі ў другую.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у інтэрвію тэлеканалу «Беларусь-1» заявіў, што гатовы наведаць Беларусь, а таксама запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў Чачню.
Сёньня ў Сьвятошынскім раённым судзе Кіева адбываецца допыт былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ў рэжыме відэаканфэрэцыі з расейскім судом у справе забойстваў актывістаў Эўрамайдану ў студзені-лютым 2014 году.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што выйграў бы і народнае галасаваньне, калі б мільёны людзей не прагаласавалі незаконна. Ніякіх доказаў ён не прадставіў.
Сырыйскія ўрадавыя войскі і іх саюзьнікі ў панядзелак выбілі паўстанцаў з стратэгічна важнага раёну ва ўсходняй частцы гораду Алепа.
Сьвятошынскі раённы суд Кіева сёньня мае дапытаць у рэжыме відэаканфэрэнцыі з расейскім судом былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ў справе пра забойствы актывістаў Эўрамайдану ў студзені-лютым 2014 году.
Былы губэрнатар Масачусэтсу Міт Ромні, які лічыцца фаварытам на пасаду дзяржаўнага сакратара ў адміністрацыі Дональда Трампа, стаў аб’ектам рэзкіх нападаў з боку найбліжэйшага атачэньня абранага прэзыдэнта.
Ці сапраўды «менскі працэс» можа перарасьці ў нешта большае, у новы Хэльсынскі працэс ці «новы ўсясьветны парадак»? Свабодзе тлумачыць старшы аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) Дзяніс Мельянцоў.
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў запусьціць міратворчы «менскі працэс» для ўрэгуляваньня дачыненьняў паміж Усходам і Захадам, аналягічна з Хэльсынскім працэсам. Эўразьвяз абмяркуе гэтую ініцыятыву.
Былы прэм’ер-міністар Францыі часоў Сарказі Франсуа Фіён перамог у другім туры праймэрыз францускіх кансэрватараў свайго праціўніка больш памяркоўных поглядаў Алена Жупэ.
Раней Клінтан заяўляла, што бок, які прайграў, павінен пагадзіцца з вынікамі выбараў.
Хуаніта Кастра, сястра Фідэля Кастра, якая жыве ў ЗША, не паедзе на пахаваньне свайго брата на Кубу. Пра гэта паведамляе газэта Miami Herald.
Памочнік прэзыдэнта ЗША ў справе нацыянальнай бясьпекі Сьюзан Райс у інтэрвію CNN заявіла, што Расея змагаецца з «Ісламскай дзяржавай» у Сырыі толькі збольшага.
У Кіеве прайшоў першы мітынг руху «Рух новых сіл», лідэрам якога зьяўляецца Міхэіл Саакашвілі. Акцыя прайшла пад лёзунгам «Апошняя зіма гэтай улады».
Чэская гуманітарная арганізацыя Člověk v tísni («Чалавек у бядзе») атрымала прадпісаньне уладаў «Данецкай народнай рэспублікі» з патрабаваньнем пакінуць тэрыторыю, кантраляваную сэпаратыстамі на ўсходзе Ўкраіны.
27 лістапада 1996 году з чыгуначнай станцыі Яцукі ў Дзятлаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці ў Расію быў адпраўлены апошні эшалён зь міжкантынэнтальнымі балістычнымі ракетамі РС-12М «Тополь». Пасьля гэтага Беларусь стала бязьядзернай дзяржавай.
Грамадзяне Швайцарыі не падтрымалі ініцыятыву партыі «Зялёных» пра паскораную адмову ад атамнай энэргетыкі. Як паведамляе Associated Press, на рэфэрэндуме, які прайшоў у нядзелю, каля 54 адсоткаў насельніцтва краіны выказаліся супраць закрыцьця атамных электрастанцыяў.
Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ і случане ўшанавалі 96-ю гадавіну паўстаньня і памяць слуцкіх паўстанцаў на мітынгу ў гарадзкім парку.
Адозва на імя міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова была прынятая 27 лістапада на пасяджэньні рады ТБМ.
Напярэдадні ў сваёй заяве Трамп назваў Кастра" жорсткім дыктатарам" і паабяцаў дапамагаць дабрабыту Кубы.
Аб’яднаная грамадзянская партыя атрымала ад Міністэрства юстыцыі ліст з патрабаваньнем даць камэнтары і тлумачэньні наконт несанкцыяванай акцыі правацэнтрысцкае кааліцыі, што прайшла 7 лістапада на прыступках будынку КДБ у Менску.
Барак Абама і Дональд Трамп па-рознаму адрэагавалі на сьмерць шматгадовага лідэра Кубы Фідэля Кастра.
Войскі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада ўсталявалі кантроль над кварталам Ханана на ўсходзе горада Алепа. Раней гэтая тэрыторыя была занятая атрадамі паўстанцаў.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў з прычыны ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну.
Шасьцярых супрацоўнікаў бюро «Радыё Свабода» запрасілі ў МЗС Таджыкістана, дзе ім паведамілі, што яны пазбаўленыя афіцыйнай акрэдытацыі.
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуваньні ў сувязі са сьмерцю Фідэля Кастра.
Афіцыйны Саюз палякаў гатовы абʼяднацца зь не прызнанай беларускімі ўладамі польскай арганізацыяй.
Карл-Георг Вэльман, дэпутат нямецкага Бундэстагу з фракцыі ХДС-ХСС, бярэ ўдзел у працы XIV Менскага Форуму. Ён даўно цікавіцца Беларусьсю, ня раз наведваў краіну. Уплывовы нямецкі палітык даў эксклюзіўнае інтэрвію Радыё Свабода.
Шматгадовы лідэр Кубы Фідэль Кастра прайшоў шлях ад рэвалюцыянэра і змагара за свабоду да звычайнага дыктатара, пасьля сыходу якога краіну могуць чакаць вялікія ўзрушэньні.
Ці можна было прадухіліць канстытуцыйны пераварот 1996 году? Што лепш для Беларусі — моцная рука альбо дэмакратыя?
На 91-м годзе жыцьця памёр шматгадовы кіраўнік Кубы Фідэль Кастра. Народу пра сьмерць правадыра абвясьціў у тэлезвароце яго брат Рауль, які займае з 2008 году вышэйшую пасаду ў дзяржаве.
Пэнтагон паведаміў, што першым загінулым у ходзе ўзброенага канфлікту ў Сырыі стаў марак, які быў спэцыялістам па ўтылізацыі выбухоўкі.
Памёр Фідэль Кастра, пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на дзяржаўнае тэлебачаньне Кубы.
Улады самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» паведамілі пра выправаджэньне журналістаў расейскага прыватнага тэлеканалу «Дождь» Сяргея Ержанкова і Васіля Палонскага.
Непрыкметна і рознымі шляхамі ўсё вяло да галоўнага тэзісу — Расея вясёлая, добрая і зычлівая, Захад злобны, ваяўнічы і антымаральны.
У другі дзень працы XIV Менскага Форуму адбылася дыскусія «Зьнешняя палітыка: Беларусь і рэгіянальнае разьвіцьцё ў Эўропе».
Загрузіць яшчэ