Ізраіль выказаў афіцыйны пратэст 10 краінам, якія падтрымалі рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН аб спыненьні пашырэньня гарбэйскіх паселішчаў.
11-гадовы Жэня Грышын з пасёлку Арцёмаўскі пад Уладзівастокам мае мару стаць тэлежурналістам. Ён прыехаў у Менск і ўзяў інтэрвію ў малодшага сына прэзыдэнта Беларусі - Мікалая Лукашэнкі.
Зь незалежнасьцю без СССР. З Расеяй бяз Захаду. З цудамі, з надзеяй, з удзячнасьцю. У перадачы «Зона Свабода» удзельнічаюць Ганна Соўсь, Юры Дракахруст, Аляксандар Лукашук.
Папа Рымскі Францішак зьвярнуўся з калядным пасланьнем Urbi et orbi (Гораду і Сьвету) з балькона Сабора Святога Пятра ў Ватыкане.
Апазыцыйныя актывісты з Гомелю, Мазыра, Калінкавічаў, Лоева, Сьветлагорску, Акцябрскага, Жлобіну, Рагачова на супольнай сустрэчы падсумавалі вынікі 2016 году. Праходзіла сустрэча ў грамадзка-палітычным цэнтры на вуліцы Палескай.
Ізраільскі прэмʼер-міністар Біньямін Нэтаньягу даў распараджэньне спыніць узносы ў бюджэты пяці структур ААН, якія, па яго словах, асабліва варожа настроены да Ізраілю.
Юны расейскі журналіст Яўген Грышын узяў інтэрвію ў малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі. 11-гадовы журналіст, у прыватнасьці, спытаў, ці хоча Коля Лукашэнка стаць пераемнікам свайго бацькі.
Нядаўна вядомая беларуская пісьменьніца наведала Японію.
Выканаўцам абавязкаў першага сакратара прызначаны Георгій Атаманаў — раней першы сакратар па арганізацыйна-партыйнай працы.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў закон аб выдатках на ваенныя патрэбы ў 2017 годзе, які, акрамя іншага, пашырае дзеяньне так званага «закона Магніцкага» на ўвесь сьвет і прадугледжвае ўвядзеньне санкцый супраць усіх, хто, на думку Вашынгтона, датычны да карупцыі і парушэньняў правоў чалавека.
Сымптаматычнымі і небясьпечнымі назвалі ўдзельнікі праграмы «Беларусь-1» «Клюб рэдактараў» хвалю антыбеларускіх публікацый у расейскай мэдыясфэры.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў закон аб абароннай палітыцы краіны з выдаткамі ў 611 млрд даляраў.
Рада Бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю з патрабаваньнем да Ізраіля «неадкладна і цалкам спыніць будаўніцтва габрэйскіх паселішчаў на акупаваных палестынскіх тэрыторыях, уключна з Усходнім Ерусалімам».
Кампанія Apple раней адмаўлялася рабіць падобныя апэрацыі на запыт амэрыканскага ФБР.
Туніскі ўцякач Аніс Амры, падазраваны ва ўчыненьні тэракту ў Бэрліне 19 сьнежня, як мяркуецца, уваходзіў у экстрэмісцкую групоўку «Ісламская дзяржава».
У лісьце да новаабранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выказаў надзею, што краіны змогуць палепшыць адносіны і вывесьці іх на «якасна новы ўзровень», паведамляе пераходная каманда Трампа.
Статс-сакратар — намесьнік міністра замежных спраў Расеі Грыгоры Карасін заявіў карэспандэнту ТАСС, што выказваньні дырэктара Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Леаніда Рашэтнікава пра гісторыю расейска-беларускіх адносін выклікаюць у яго зьдзіўленьне.
Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць расейскіх банкіраў і сырыйскіх міністраў — з прычыны іх дачыненьня да ваенных дзеяньняў у Сырыі, ахвярамі якіх сталі сотні тысяч людзей.
Ацэньваючы сваё стаўленьне да Расеі паводле шкалы ад 0 да 100, амэрыканцы далі Расеі 32 пункты – найгоршы вынік за апошнія 30 гадоў.
Карыстальнік Facebook Уладзімер Палівач апублікаваў копію штатнага раскладу Пасольскага прыказу (так тады называлася Міністэрства замежных справаў) Маскоўскага царства.
Расейскі батальён вайсковай паліцыі, уведзены ў Алепа, будзе дапамагаць сырыйскім вайсковым і праваахоўным структурам падтрымліваць парадак.
Пра гэта напісаў у сваім Твітэры прэм'ер-міністар Мальты Джозэф Мускат.
Лідэр францускай ультраправай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн, якая балятуецца на выбарах прэзыдэнта Францыі ў 2017 годзе, абвінаваціла прынцып свабоднага перамяшчэньня па Шэнгенскай зоне ў праблемах зь бясьпекай у Эўропе.
Старшыню грамадзкага абʼяднаньня «Альтэрнатыва» Алега Корбана выклікалі 26 сьнежня ў Маладэчанскі раённы суд з нагоды разгляду складзенага на яго адміністрацыйнага пратаколу паводле артыкулу 23.34 КААП «парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў».
«Леанід Рашэтнікаў, які кажа пра несамастойнасьць беларускай дзяржавы і штучнасьць беларускай мовы, артыкулюе тое, што ўлоўлівае ў калякрамлёўскай атмасфэры», — мяркуе палітоляг Дзьмітрый Арэшкін.
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі мае правесьці «навуковае дасьледаваньне з мэтай выяўленьня арыгінальных архіўных дакумэнтаў і матэрыялаў», якія адказалі б на пытаньне пра магчымасьць надаць бел-чырвона-беламу сьцягу статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін на штогадовай прэс-канфэрэнцыі, адказваючы на пытаньне Бі-Бі-Сі наконт магчымасьці новай гонкі ўзбраеньняў паміж Расеяй і ЗША, патлумачыў, што Расея вымушаная адказваць на выклік Амэрыкі.
Самалёт A320 лібійскай авіякампаніі Afriqiyah Airways захапілі невядомыя. Авіяляйнэр, які выконваў пералёт па ўнутраным маршруце, прызямліўся ў аэрапорце Мальты.
Паліцыя ў італьянскім горадзе Мілян застрэліла падазраванага ў нападзе на калядны кірмаш у Бэрліне. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ў службах бясьпекі.
Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы апублікавала інфармацыю пра памер сродкаў, якія атрымаюць арганізацыі, што прадстаўляюць нацыянальныя меншасьці. Фінансаваньне Радыё Рацыя ў 2017 г. будзе скарочана на 40%.
Суд у Краснадары на 15 сутак арыштаваў апазыцыйнага актывіста Аляксея Кнедлякоўскага, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў акцыі 20 сьнежня, падчас якой на бюст Фэлікса Дзяржынскага прымацавалі крыж.
Адстаўны генэрал-лейтэнант Рашэтнікаў выступіў з заявай пра тое, што «беларуская мова была створаная пастановай паседжаньня аргбюро ЦК ВКП(б) у 1926 годзе», а Беларусь назваў «гістарычнай часткай Расеі, малой краінай, якая ня можа жыць самастойна». Хто ён такі?
«Гэта будзе супярэчыць нацыянальным інтарэсам ня толькі Беларусі, але і Польшчы».
Амбасадар Стывэн Сэстанавіч — пра 25-годзьдзе распаду Савецкага Саюзу.
Нагодай пачаць справы стаў зварот Міністэрства інфармацыі, падставай — выснова рэспубліканскай экспэртнай камісіі пра тое, што ў артыкулах траіх аўтараў былі прыкметы распальваньня нацыянальнай варожасьці.
Інтэрвію са скандальным расейскім чыноўнікам, які публічна заявіў аб штучнасьці беларускай мовы і дзяржаўнасьці, з нагоды пратэсту МЗС Беларусі ў сувязі зь ягонымі выказваньнямі.
Як паведамляе газэта, у адміністрацыі заявілі, што такі орган будзе дубляваць наяўныя мэханізмы.
У канцы сьнежня Ўкраіна адзначае адразу некалькі значных датаў: 22 сьнежня 1917 году была створаная Ўкраінская Народная Рэспубліка. Роўна праз год, 22 сьнежня 1918 году, заснаванае Міністэрства замежных справаў Украіны.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прызначыў сёньня на пасаду прэс-сакратара Белага дому ў новай адміністрацыі прадстаўніка сваёй пераходнай каманды Шона Спайсэра.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, вылучаная ад Абʼяднанай грамадзянскай партыі (АГП), 22 сьнежня наведала ў Гомелі на Давыдаўскім рынку прадпрымальнікаў, гутарыла ў грамадзка-палітычным цэнтры з дэмакратычнымі актывістамі, сустрэлася ў гарвыканкаме з намесьнікам старшыні па эканоміцы.
Сырыйскія ўрадавыя войскі афіцыйна абвясьцілі аб вызваленьні Алепа, усходняя частка якога доўгі час знаходзілася пад кантролем паўстанцаў, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступіў за тое, каб істотна пашырыць ядзерны арсэнал краіны. Адпаведнае паведамленьне Трамп апублікаваў у сваім «Твітэры», паведамляе Бі-Бі-Сі.
Эгіпэт адклаў ўнясеньне праекту рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН, якая заклікае да спыненьня будаўніцтва Ізраілем паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях.
Вярхоўная Рада прыняла пастанову пра пазбаўленьне дэпутаткі Надзеі Саўчанкі права прадстаўляць Украіну ў складзе яе дэлегацыі ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
Правакацыяй назваў кіраўнік «Палітычнай экспэртнай групы» расейскі паліттэхноляг Канстанцін Калачоў заявы дырэктара Расейскага інстытуту палітычных дасьледаваньняў Леаніда Рашэтнікава наконт Беларусі.
Былы кантрактнік Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Сноўдэн «меў і працягвае мець кантакт» з расейскімі спэцслужбамі. Так сьцьвярджаецца ў нядаўна рассакрэчаных частках дакладу Камітэту выведкі Кангрэсу ЗША, апублікаваным у чацьвер 22 сьнежня.
Нацыянальная рада Ўкраіны ў пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня аштрафавала ТАА «Тэлерадыёкампанія «Шансон» на 294 тыс. грыўняў у сувязі з фактам папулярызацыі і прапаганды ваенна-марскіх сіл дзяржавы-агрэсара.
Варвара Каравулава атрымала 4,5 гадоў калёніі.
У перадачы «Інтэрвію тыдня» апошнія скандальныя антыбеларускія выказваньні дырэктара Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Рашэтнікава пракамэнтаваў былы супрацоўнік гэтага інстытуту, цяпер кіраўнік Цэнтру палітычных дасьледаваньняў краінаў Паўночнай і Ўсходняй Эўропы, доктар гістарычных навук Аляксандар Сыцін
У Нямеччыне сьледчыя знайшлі адбіткі пальцаў падазраванага ў тэракце ў Бэрліне тунісца Аніса Амры на дзьвярах грузавіка, на якім ён задавіў людзей на калядным кірмашы. Пра гэта ў чацьвер паведамляе газэта Süddeutscher Zeitung.
Загрузіць яшчэ