Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз падоўжыў санкцыі ў дачыненьні да Расеі па 31 ліпеня 2017 года


Эўрапейскі Зьвяз у панядзелак падоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расеі да 31 ліпеня 2017 году. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Эўрапейскай Рады.

У якасьці асноўнай прычыны для падаўжэньня санкцый у прэс-рэлізе названа невыкананьне Расеяй Менскіх пагадненьняў.

У мінулую пятніцу кіраўнік Рады ЭЗ Дональд Туск на саміце ў Брусэлі пацьвердзіў, што санкцыі супраць Расеі будуць прадоўжаныя на паўгода, хоць некаторыя краіны прапаноўвалі падоўжыць іх на год.

Эўразьвяз увёў эканамічныя санкцыі супраць Расеі пасьля анэксіі Крыму ў 2014 годзе і пачатку канфлікту ў Данбасе. Украіна і міжнародная супольнасьць вінавацяць Крэмль ва ўзброенай падтрымцы сэпаратыстаў. Масква абвінавачаньні абвяргае. Абмежавальныя захады закранаюць абаронны, энэргетычны і фінансавы сэктары расейскай эканомікі.

XS
SM
MD
LG