Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Столтэнбэрг: NATO не называе Расею сваім ворагам


Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг назваў «апраўданай» стрыманасьць, якую саюзныя дзяржавы праяўляюць адносна сырыйскага канфлікту.

У інтэрвію нямецкаму выданьню Bild am Sonntag ён назваў вайну ў Сырыі «страшнай чалавечай катастрофай». У выпадку ваеннага ўмяшаньня сіл NATO зьявілася бы рызыка разрастаньня рэгіянальнага канфлікту і гібелі яшчэ большай колькасьці людзей, падкрэсьліў Столтэнбэрг.

Запярэчыўшы крытычным выказваньням на адрас NATO абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, які назваў Паўночнаатлянтычны саюз «састарэлым», Столтэнбэрг адзначыў, што роля гэтага саюзу асабліва важная менавіта цяпер. Па словах Генэральнага сакратара NATO, «цяперашні сьвет больш небясьпечны, чым калі-небудзь, таму такі саюз, як NATO, неабходны больш чым калі-небудзь».

Раней, адказваючы на пытаньні Deutsche Welle, генэральны сакратар NATO выказаў упэўненасьць, што моцны Паўночнаатлянтычны альянс патрэбен не толькі ў інтарэсах Эўропы і ЗША. Столтэнберг таксама падкрэсьліў, што NATO не называе Расею сваім ворагам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG