Лідэры краін Эўразьвязу дамовіліся ўлічыць патрабаваньні Нідэрляндаў наконт пагадненьня аб асацыяцыі Украіны з ЭЗ, паведамляе агенцтва Reuters.
Расейская кампанія «Транснефть» да 23 сьнежня сфармулюе для беларускага боку пазыцыю наконт тарыфаў на транспарціроўку нафты. Пра гэта паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік кампаніі Ігар Дзёмін.
Адным з членаў рады дырэктараў банку «Пересвет», які на 49,7% належыць Расейскай праваслаўнай царкве, аказалася меркаваная сястра патрыярха Кірыла.
15 сьнежня адбылася сустрэча намесьніцы міністра замежных спраў Алены Купчыной з кіраўніком прадстаўніцтва ЭЗ Андрэай Віктарын і часовым павераным у справах ЗША Робэртам Райлі.
Лідэры краін Эўрапейскага Зьвязу ўзгаднілі на саміце ў чацьвер падаўжэньне эканамічных санкцый супраць Расеі на шэсьць месяцаў. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы ў Брусэлі.
Кантактная амбасада НАТО запрацуе на базе эстонскага прадстаўніцтва з 1 студзеня 2017 году і завершыць сваю місію да канца 2018 году.
Міністар адукацыі Ігар Карпенка, да якога датэлефанаваўся карэспандэнт Свабоды, ня стаў камэнтаваць сваё прызначэньне на пасаду міністра.
Гэта павінна выключыць магчымасьць выкарыстаньня будынку для прапаганды нацыянал-сацыялізму.
Журналісты Euronews абвясьцілі 24-гадзінны страйк ў падтрымку ўкраінскай, пэрсыдскай і арабскай службаў, якія кіраўніцтва тэлеканала плянуе зачыніць або скараціць.
У інтэрвію агенцтву БелТА новапрызначаная амбасадарка Беларусі ў Аўстрыі Алена Купчына, былая намесьніца міністра замежных спраў, выказалася пра пэрспэктывы адносінаў Беларусі з Эўрапейскім Зьвязам.
Сеткі рэагуюць на прызначэньне Ігара Карпенкі міністрам адукацыі.
Чаго чакаць ад новага міністра адукацыі? Чаму Лукашэнка абраў для гэтай пасады менавіта Ігара Карпенку?
Дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа Ўладзімер Колас заявіў Свабодзе, што прызначэньне лідэра камуністычнай партыі на пасаду міністра адукацыі ставіць пад вялікі сумнеў спадзяваньні на лібэралізацыю ў Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што сустрэчы Саўчанкі з кіраўнікамі «ДНР» і «ЛНР» не прыносяць карысьці ні ёй, ні Ўкраіне.
Беларусь хоча мець добрыя адносіны з ЗША, але ня будзе бегчы паперадзе паравоза, — сказаў сёньня Аляксандар Лукашэнка.
«Нельга пакінуць жанчын, мужчын, дзяцей пад бамбёжкай у атачэньні сілаў, якія пагражаюць іх бясьпецы,» — цытуе агенцтва Інтэрфакс францускага прэзыдэнта.
Аляксандар Лукашэнка 15 сьнежня зрабіў кадравыя прызначэньні.
«У сувязі з чарговым зваротам грамадзяніна Статкевіча, які мэтанакіравана скажае рэчаіснасьць».
«Вы ведаеце, аблічча Ярмошынай у значнай ступені дэманізавана. Як і шмат хто з адказных жанчын савецкага пакаленьня, я ўсё цягну на сабе, лічачы, што астатнім будзе цяжка і яны ня ўправяцца. Пры гэтым ствараецца ілюзія, што і ўсе рашэньні прымаю таксама я, а некаторыя ініцыятывы дэспатычна не дапускаю на грамадзкае абмеркаваньне»
На ўсходзе сырыйскага гораду Алепу праходзіць эвакуацыя параненых. Як паведамляюць супрацоўнікі Міжнароднага Чырвонага крыжа, у ёй бяруць удзел 100 валянтэраў і 10 санітарных машын.
Фэдэральная служба бясьпекі Расеі заявіла, што прадухіліла у Маскве сэрыю тэрактаў, падрыхтаваных экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава».
Усе спрэчныя пытаньні па нафце і газу будуць вырашаныя ў найбліжэйшы час, заявіў журналістам амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.
15 сьнежня ў Нью-Ёрку адбудзецца пленарнае пасяджэньне Генэральнай асамблеі ААН, якое можа істотна адкарэктаваць статус Беларусі як дзяржавы-міратворцы.
У адмове са Слонімскага райвыканкаму гаворыцца, што накіраваныя ў выканкам дакумэнты не адпавядаюць патрабаваньням закону «Аб масавых мерапрыемствах». Што канкрэтна не адпавядае закону, у адмове не тлумачыцца.
У Крамлі адпрэчваюць абвінавачаньні ў парушэньні менскіх дамоўленасьцяў, сьцьвярджаючы, што Расея не зьяўляецца бокам канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.
Першапачаткова гэта была пэрсанальная помста Гілары Клінтан, якая ў свой час рэзка выказалася з нагоды абраньня Пуціна прэзыдэнтам у 2012 годзе; затым ён зацікавіўся ідэяй выкрыцьця таго, што называе карупцыяй у амэрыканскай палітыцы.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сёньня абвясьціў, што да прэзыдэнцкага Стратэгічнага і палітычнага форуму далучацца тры вядомыя асобы: заснавальнік карапарацыі SpaceX Ілан Маск, гендырэктар Uber Трэвіс Каланік і кіраўнік рады дырэктараў PepsiCo Індра Нуі.
Пра гэта ў сераду заявіў генэрал-лейтэнант арміі ЗША Стывэн Таўнсэнд, камандуючы сіламі міжнароднай кааліцыі.
Міністры абароны Латвіі, Літвы і Эстоніі ізноў заклікалі ўзмацняць удзел ЗША ў абароне краінаў Балтыйскага рэгіёну на фоне засьцярогаў з нагоды пазыцыі новай адміністрацыі абранага прэзыдэнта Дональда Трампа.
19 сьнежня група з 538 чалавек, прадстаўнікоў усіх амэрыканскіх штатаў і Вашынгтону (акругі Калюмбія) абярэ 45-га прэзыдэнта ЗША
Амэрыканскі часопіс Forbes склаў рэйтынг самых уплывовых людзей у сьвеце. Першае месца чацьвёрты год запар заняў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.
Малодшы навуковы супрацоўнік Інстытуту філязофіі Акадэміі навук Пятро Пятроўскі пракамэнтаваў публікацыю на сайце «Інфармнапалм» узламанай электроннай перапіскі паміж расейскім журналістам Арцёмам Бузілам і ягонымі куратарамі з Расеі.
Дырэктарка Музэяў Маскоўскага Крамля Алена Гагарына падтрымала рашэньне суду ў Амстэрдаме вярнуць Украіне скіфскае золата, вывезенае з Крыму перад анэксіяй паўвострава Расеяй.
Абраны прэзыдэнт ЗША выбраў у якасьці будучага дзяржсакратара Рэкса Тылерсана, кіраўніка нафтавага канцэрну ExxonMobil. Шырокія дзелавыя сувязі Тылерсана з Расеяй сталі падставай для шматлікіх камэнтараў у амэрыканскай прэсе і заяваў амэрыканскіх палітыкаў, якія выказваюць, як правіла, трывогу з нагоды пракрамлёўскіх выказваньняў асноўнага кандыдата на пасаду новага дзяржсакратара.
Колішні старшыня «Белкаапсаюзу» і намесьнік старшыні Савету міністраў БССР Кандрат Церах стаў апошнім міністрам гандлю Савецкага Саюзу. Цяпер 81-гадовы Церах кажа, што яго адразу пазнавалі як беларуса з акцэнту, што за 30 гадоў так і не прызвычаіўся да Масквы і ўжо паклапаціўся пра месца на Ўсходніх могілках у Менску.
Падчас баёў у ваколіцах сырыйскага гораду Пальміра прыхільнікі рэжыму Башара Асада, як мяркуецца, ужылі хімічную зброю.
Абраны прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў прынёс прысягу на сумесным пасяджэньні абедзьвюх палат парлямэнту і стаў кіраўніком дзяржавы.
Сілы Асада ў ягонай кампаніі ўсталяваньня кантролю над Алепа падтрымліваюць шыіцкія апалчэнцы з Ірану і Лібану.
Ваенны канфлікт паміж Расеяй і краінамі NATO можа стаць галоўнай пагрозай у 2017 годзе. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе амэрыканскай Рады міжнародных зносін.
Тылерсан ёсьць «вялікім дыпляматам», які «адкіне гады промахаў у замежнай палітыцы» і будзе «жорсткім абаронцам» амэрыканскіх інтарэсаў.
У ніжняй палаце Кангрэсу законапраект падтрымалі 392 дэпутаты з 435, у верхняй — 94 са 100 — рэдкі прыклад міжпартыйнай салідарнасьці ў Вашынгтоне.
Пастаянны прадстаўнік Расеі пры ААН Віталь Чуркін пацьвердзіў, што была дасягнутая «дамоўленасьць аб выхадзе баевікоў з Алепа».
«Я ведаю, што Рэкс Тылерсан лічыць, што санкцыі і пагроза санкцыяў ёсьць важнаю часткаю міжнароднай стратэгіі й дыпляматыі, і таму ён ня супраць санкцыяў, а проста ён супраць таго, як яны ўжываюцца».
На 100 тысяч чалавек у Казахстане прыпадае прыкладна 212 зьняволеных. У Беларусі зьняволеныя 306 чалавек на 100 тысяч насельніцтва. Паводле гэтага паказьніку, Беларусь займае 12-е месца ў сьвеце
Амэрыканскі часопіс Time пасьля сьмерці і пахаваньня кіраўніка Кубы Фідэля Кастра задае пытаньне, якая будучыня чакае іншыя рэжымы, дзе ўлада не мяняецца дзесяцігодзьдзямі.
У Польшчы прайшлі дзесяткі вулічных акцый, прымеркаваных да 35-й гадавіны ўвядзеньня ваеннага становішча.
13 сьнежня ў Менску адбылася канфэрэнцыя «Скасаваньне сьмяротнага пакараньня і грамадзкая думка». Мерапрыемства арганізавана Радай Эўропы ў супрацоўніцтве зь Міністэрствам замежных спраў Беларусі і пры фінансавай падтрымцы брытанскага фонду Magna Carta.
Сёньня ў пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» на мяжы зь Беларусьсю яшчэ адзін расейскі блогер завіў пра жаданьне атрымаць ва Ўкраіне статус уцекача.
Абраны прэзыдэнт Дональд Трамп прызначыць генэральнага дырэктара ExxonMobil Рэкса Тылерсана дзяржаўным сакратаром ЗША.
Загрузіць яшчэ