Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў і Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША апублікавалі даклад аб кібератаках падчас прэзыдэнцкіх выбараў.
Злучаныя Штаты высылаюць з краіны 35 расейскіх дыпляматаў. Адпаведную заяву прэзыдэнта ЗША Барака Абамы распаўсюдзіла прэс-служба Белага дому.
29 сьнежня ў Вільні беларускія апазыцыйныя палітыкі Анатоль Лябедзька і Юрась Губарэвіч сустрэліся з амэрыканскім сэнатарам Джонам Маккейнам.
Беларускі бок разьлічвае знайсьці кампраміснае разьвязаньне нафтагазавай спрэчкі з Расеяй не пазьней за першы квартал 2017 году.
Ці працягнецца ў 2017-м тое «паўстаньне масаў», якое мы назіралі сёлета ў сусьветнай палітыцы?
Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» заклікала беларускія ўлады «неадкладна вызваліць трох блогераў — Дзьмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыптэнку».
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прызначыў новым старшынём Дзяржаўнага памежнага камітэту 53-гадовага генэрал-маёра Анатоля Лапо.
Васіль Жарко прызначаны намесьнікам прэмʼер-міністра Беларусі. Раней ён займаў пасаду міністра аховы здароўя.
Амбасадару Беларусі ў Літве сёньня ўручылі ноту з нагоды новага інцыдэнту на Беларускай АЭС у Астраўцы.
Некалькі амэрыканскіх сэнатараў заклікалі ўвесьці санкцыі супраць Расеі ў адказ на яе ўмяшаньне ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША.
Дасягнутыя дамоўленасьці аб спыненьні агню ў Сырыі і гатоўнасьці пачаць мірныя перамовы, абвясьціў кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін.
Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі пацьвердзіў намер скараціць датацыі «Белсату».
Прэс-сакратар Крамля адмовіўся пракамэнтаваць гэтыя паведамленьні, спаслаўшыся на недахоп інфармацыі.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама 29 сьнежня аб’явіць пра пашырэньне санкцыяў супраць Расеі празь яе датычнасьць да хакерскіх нападаў падчас выбараў амэрыканскага прэзыдэнта.
Маскоўская гарадзкая дума прыняла закон, які прыраўняў да мітынгаў публічныя сустрэчы дэпутатаў Масгардумы з выбаршчыкамі, а таксама аналягічныя сустрэчы дэпутатаў прадстаўнічых органаў мясцовага самакіраваньня, паведамляе агенцтва «Масква».
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што дзьве дзяржавы — адзіны шлях да вырашэньня канфлікту паміж Ізраілем і палестынцамі. Выступаючы ў Дзяржаўным дэпартамэнце, ён перасьцярог, што гэтае вырашэньне знаходзіцца пад пагрозай зрыву.
Пра гэта гаворыцца ў заяве амбасады ЗША ў Беларусі ў сувязі з 25-годзьдзем беларуска-амэрыканскіх дыпляматычных дачыненьняў.
Папулісцкія партыі мяняюць заходнюю палітыку, кідаючы выклік адкрытым межам і свабоднаму гандлю.
Варшаўскі дасьледніцкі цэнтар «Эўрапейскія краіны ў пераходны пэрыяд» (Eurasian States in Transition) апублікаваў даклад пра антыбеларускую дэзынфармацыю у расейскіх мэдыях.
Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава адрэагавала на рашэньне інфармацыйнага агенцтва REGNUM падаць на яе ў суд.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не дазволіць непаважліва ставіцца да Ізраілю.
Чаму сёлета гэтак шмат праблемаў паўстала ў адносінах паміж Беларусьсю і Расеяй — нафта, газ, харчаваньне, умовы гандлю, мяжа? У чым мэта ваенна-стратэгічнага ціску Масквы на Менск? Як будуць разьвівацца беларуска-расейскія стасункі ў 2017 годзе?
Пасол Беларусі ў Азэрбайджане Генадзь Ахрамовіч заявіў, што не выключае выдачу азэрбайджанскаму боку затрыманага ў Менску расейска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына.
Беларускае Міністэрства замежных справаў зрабіла заяву да 25-годзьдзя ўсталяваньня дыпляматычных дачыненьняў паміж Беларусьсю і ЗША.
У матэрыяле на сайце «Регнум» гаворыцца, што аўтары агенцтва не выкарыстоўвалі словы «неданарод» і «недадзяржава» ў адносінах да беларусаў і Беларусі.
Улады Аўганістану выказала занепакоенасьць з нагоды трохбаковых кансультацыяў у Маскве 27 сьнежня паміж прадстаўнікоў МЗС Расеі, Пакістану і Кітаю аб сытуацыі ў Аўганістане, на якія не запрасілі саміх прадстаўнікоў Аўганістану.
Чарнагорыя выдала міжнародны ордэр на арышт двух расейцаў і трох сэрбаў, нібыта датычных да спробы дзяржаўнага перавароту з мэтай зьвяржэньня ўраду краіны.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што візыт прэм’ер-міністра Японіі Сіндзо Абэ на вайсковую базу Пэрл-Гарбар паказвае сілу прымірэньня.
Злучаныя Штаты могуць да канца гэтага тыдня аб’явіць аб увядзеньні эканамічных санкцыяў і захадах дыпляматычнага ўзьдзеяньня ў дачыненьні да Крамля ў адказ на ягонае ўмяшаньне ў амэрыканскую прэзыдэнцкую кампанію 2016 году.
Экс-прэзыдэнтку Аргентыны Крысьціна Фэрнандэс дэ Кіршнэр абвінавацілі ў злачыннай змове і махлярстве, паведамляе агенцтва Франс-Прэс.
Прэзыдэнт Турэччыне Рэджэп Эрдаган заявіў, што ў яго ёсьць доказы падтрымкі ісламістаў з боку міжнароднай кааліцыі на чале са Злучанымі Штатамі.
Прэзыдэнт Румыніі Клаўс Ёханіс без тлумачэньня прычынаў адхіліў прапанаваную сацыял-дэмакратамі кандыдатуру прэмʼер-міністра.
Ці выбары ў Палату прадстаўнікоў праходзілі ў новых сацыяльна-эканамічных і палітычных умовах? Як гэта паўплывала на хаду кампаніі? Ці ўмацавалі выбары легітымнасьць існага рэжыму? Якія наступствы мела інфільтрацыя ў Палату прадстаўнікоў двух дэмакратычных дэпутатаў?
Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі настойвае на зьмене цяперашняй выбарчай сыстэмы.
Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 27 сьнежня, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.
Ленінскі раённы суд Магілёва не задаволіў прэтэнзіяў Упраўленьня ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму да блогера Аляксандра Ірхо.
Расейскі байк-клуб «Начныя ваўкі» атрымаў грант прэзыдэнта Расеі памерам больш за тры мільёны рублёў (каля 50 тысяч даляраў) на праект «Славянскі свет».
Як паведамляе прэс-служба АГП, у дэпутацкую групу «За дэмакратычную Беларусь» ўвайшлі 18 дэпутатаў з розных фракцый.
Кіраўнік МЗС Польшчы патлумачыў прычыну палітычнай адлігі зь Менскам.
Кіраўнікі чатырох краінаў ЭАЭС 26 сьнежня ў Санкт-Пецярбургу падпісалі новую рэдакцыю Мытнага кодэксу. Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка не прыехаў на саміт зь невядомых прычын.
Беларусь і Ўкраіна выстраілі трывалую і ўсеабдымную сыстэму двухбаковага супрацоўніцтва, заявіў Лукашэнка.
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў заявіў, што сталіца ягонай дзяржавы Астана гатовая да правядзеньня перамоваў паміж Расеяй, Іранам і Турэччынай пра канфлікт у Сырыі.
27 сьнежня спаўняецца 25 гадоў ад моманту завязаньня дыпляматычных дачыненьняў між Беларусьсю і Ўкраінаю. Ці стала за гэты час узаемадзеяньне краінаў плённым, асабліва калі ўлічваць, што Ўкраіна і Расея, зь якой Беларусь мае саюзныя адносіны, знаходзяцца фактычна ў стане вайны?
Кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер заклікаў сацыяльныя сеткі і буйныя інтэрнэт-карпарацыі, такія як Facebook або Google, больш актыўна змагацца з дэзынфармацыяй у інтэрнэце і фальшывымі навінамі.
У Турэччыне за апошні тыдзень арыштавалі амаль 1700 чалавек паводле абвінавачваньняў у сувязях з апазыцыйным прапаведнікам Фэтхулахам Гюленам, якога ўлады краіны абвінавачваюць у падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту.
Дакумэнт падпісалі кіраўнікі Расеі, Казахстану, Армэніі і Кіргізстану.
Падобна на тое, ён паверыў выдуманай нататцы пра пагрозы з боку свайго ізраільскага калегі.
Карэспандэнт Свабоды зьвязаўся праз тэлефон з Уладзімерам Кондрусем, калі той ехаў з бацькамі зь Менску ў Рудзенск.
26 сьнежня ў Маскве праходзіць чарговая сэсія Парлямэнцкага сходу так званага Саюзу Беларусі і Расеі. Спакойны рытм мерапрыемства парушыў старшыня Палаты прадстаўнікоў і адначасова першы намесьнік старшыні Парлямэнцкага сходу Ўладзімер Андрэйчанка.
Загрузіць яшчэ