Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі паведамілі пра затрыманьне 10 падлеткаў за падрыхтоўку тэрактаў


Бэльгійская паліцыя затрымала 10 падлеткаў, падазраваных у падрыхтоўцы тэрактаў падчас калядных сьвятаў. Пра гэта ў суботу заявіў прадстаўнік пракуратуры Бэльгіі Эрык ван дэр Сыпт.

Непаўналетнія дапамагалі ісламістам вэрбаваць прыхільнікаў у інтэрнэце і выконвалі розныя дробныя даручэньні. Паводле інфармацыі спэцслужбаў, экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» актыўна вэрбуе эўрапейскіх дзяцей-мусульман для выкананьня нападаў.

У пятніцу праваахоўныя органы Нямеччыны паведамілі аб затрыманьні 12-гадовага падлетка, які спрабаваў падарваць самаробную бомбу на калядным кірмашы ў горадзе Людвггсхафэн. Цяпер ён утрымліваецца ў спэцыяльным прытулку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG