Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эвакуацыю з Алепа зноў прыпынілі, у горадзе чуваць выбухі


Эвакуацыя з Алепа, 15.12.2016
Эвакуацыя з Алепа, 15.12.2016

Эвакуацыя з сырыйскага гораду Алепа зноў перапыненая, у горадзе чуваць выбухі — з раёну, адкуль адпраўляюцца аўтобусы з эвакуіраванымі.

Сырыйскае дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла, што паўстанцы парушылі пагадненьне аб спыненьні агню, спрабуючы вывезьці з сабой палонных. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Раней у пятніцу паведамлялася, што ва ўсходняй частцы Алепа застаюцца каля 50 тысяч чалавек, з якіх больш за 40 тысяч — мясцовыя жыхары, астатнія — паўстанцы і іх сямейнікі. Пра гэта заявіў напярэдадні спэцпасланец ААН Стафан дэ Містура. Паводле яго, эвакуацыя можа быць праведзена ў напрамку гораду Ідліб, які знаходзіцца пад кантролем узброеных груповак, якія ваююць супраць арміі Асада. Прадстаўнік ААН лічыць, што без палітычнага пагадненьня аб замірэньні Ідліб можа апынуцца ў тым самым становішчы, што і Алепа.

У пятніцу, 16 сьнежня, Рада Бясьпекі ААН зьбярэцца на экстранае пасяджэньне ў сувязі са становішчам у Алепа. На скліканьні пасяджэньня настаяла Францыя, якая патрабуе адправіць у Сырыю групу міжнародных назіральнікаў. Яны павінны прасачыць за эвакуацыяй цывільных асоб і дастаўкай гуманітарнай дапамогі. Паводле сталага прадстаўніка Францыі пры ААН, Парыж узгадніў сваю ініцыятыву зь Нямеччынай, якая не ўваходзіць у склад Рады Бясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG