Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэпартэры бязь межаў»: у 2016 годзе ў сьвеце загінулі 74 журналісты

Супрацоўнік СМІ ў зоне ўзброенага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны
Супрацоўнік СМІ ў зоне ўзброенага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны

У 2016 годзе ў сьвеце загінулі як найменей 74 журналісты, паведамляе праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры безь межаў». Гэтая лічба зьнізілася ў параўнаньні з 2015 годам, калі загінуў 101 супрацоўнік СМІ, але ў прэс-рэлізе падкрэсьліваецца, што шмат хто з журналістаў быў вымушаны пакінуць такія краіны, як Сырыя, Аўганістан або Лібія, апасаючыся за ўласнае жыцьцё.

Праваабаронцы таксама заяўляюць, што амаль тры чвэрці журналістаў, якія загінулі ў 2016 годзе, сталі ахвярамі наўмысных забойстваў і нападаў. З усіх краін, на тэрыторыі якіх цяпер ня йдуць узброеныя канфлікты, самай небясьпечнай для СМІ стала Мэксыка, дзе загінулі дзевяць чалавек.

Больш за ўсё журналістаў – 19 чалавек – загінула летась на тэрыторыі Сырыі. На другім месцы – Аўганістан. Усе 10 супрацоўнікаў СМІ, якія загінулі ў гэтай краіне, былі забітыя празь іхную прафэсію, паведамляюць «Рэпартэры бязь межаў».

XS
SM
MD
LG