Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Малады Фронт» сабраў 700 даляраў «на колы і сьцягі»


Зьміцер Дашкевіча падчас збору подпісаў за наданьне бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці
Зьміцер Дашкевіча падчас збору подпісаў за наданьне бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці

Збор сродкаў быў абвешчаны 8 сьнежня, пасьля акцыі ў гонар 25-годзьдзя распаду СССР. Тады актывісты вывесілі ў цэнтры Менску 25 бела-чырвона-белых сьцягоў.

Лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч тлумачыў, што першапачаткова плянавалася большая колькасьць сьцягоў, але машыне, якая павінна была іх прывезьці, невядомыя парэзалі колы.

«Калі вы хочаце, каб наступным разам маладафронтаўцы вывесілі не 25 сьцягоў, а 100 ці 200, трэба скідвацца на колы і тканіну. Колы на машыну каштуюць ня менш за 300 у.а., і адзін Сяргей гэтага не пацягне, тканіна ў ЦУМе таксама каштуе грошай. Заклікаю ўсіх, хто можа, дапамагчы нам сабраць сродкі. І як мы разам усе паднацісьнем, гарантую вам наступным разам у Менску дзівоснае бела-чырвона-белае сьвята!», — сказаў Зьміцер Дашкевіч 8 сьнежня.

Праз тыдзень пасьля старту кампаніі «На колы і сьцягі!» сабраная сума перавысіла 700 даляраў. Пра гэта напісаў Дашкевіч на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку»:

«Неабходныя сродкі на гуму мы сабралі за першыя суткі. Усяго ж падчас кампаніі „На колы і сьцягі!“ нам, нават безь ніякіх краўндфандынгавых пляцовак, ахвяравалі больш за 700 даляраў. Зь іх 200 пайшло на новую гуму, за астатнія 500 „Малады фронт“ ажыцьцяўляе сваю сьцяганосную барацьбу далей».

Зьміцер Дашкевіч абяцаў, што калі грошы зьбяруцца, то на наступнай акцыі «Малады Фронт» вывесіць 200 сьцягоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG