Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіч абяцае вывесіць 200 бел-чырвона-белых сьцягоў


Зьміцер Дашкевіч

Актывісты «Маладога фронту» раніцай 8 сьнежня разьвесілі больш за два дзясяткі бел-чырвона-белых сьцягоў на праспэкце Незалежнасьці ў Менску.

«Мы вывесілі на праспэкце 23 сьцягі, а яшчэ два мая дачка Мара сёньня вывесіць дома. Разам атрымаецца 25 сьцягоў — у гонар 25-годзьдзя распаду СССР. Гэтай акцыяй мы адзначылі 25 гадоў развалу імпэрыі зла. Каб жыхары і госьці сталіцы, едучы па горадзе, натхняліся і радаваліся, гледзячы, як бел-чырвона-белыя сьцягі лунаюць уздоўж праспэкту», — сказаў Зьміцер Дашкевіч Свабодзе.

На сваёй старонцы ў Фэйсбуку Дашкевіч патлумачыў, што першапачаткова плянавалася большая колькасьць сьцягоў, але машыне, якая павінна была іх прывезьці, невядомыя парэзалі колы:

«На лічбу 25 сьцягоў мы не арыентаваліся і хацелі вывесіць болей. Але калі ўчора Сяргей Пальчэўскі (актывіст „Маладога фронту“. — РС) сабраўся рушыць на нашу загарадную фабрыку па шыцьці сьцягоў, ён заўважыў, што ўсе чатыры колы ягонай машыны прарэзаны нажом — аднаўленьню не падлягаюць. Дык мы сабралі ўсе сьцягі, што былі па нашых шуфлядах, — і вывесілі іх. Так і атрымаецца — 25 сьцягоў на 25 год развалу імпэрыі зла».

Лідэр «Маладога фронту» заклікаў ахвяраваць сродкі, каб наступным разам сьцягоў было больш і атрымалася «дзівоснае бел-чырвона-белае сьвята»:

«Калі вы хочаце, каб наступным разам маладафронтаўцы вывесілі не 25 сьцягоў, а 100 ці 200, трэба скідвацца на колы і тканіну. Колы на машыну каштуюць ня менш за 300 у.а., і адзін Сяргей гэтага не пацягне, тканіна ў ЦУМе таксама каштуе грошаў. Заклікаю ўсіх, хто можа, дапамагчы нам сабраць сродкі. І як мы разам усе паднацісьнем, гарантую вам наступным разам у Менску дзівоснае бел-чырвона-белае сьвята!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG