Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На акцыі «Маладога фронту» ў Менску затрыманыя журналісты «Нашай Нівы»


Зранку 8 сьнежня на праспэкце Незалежнасьці ў Менску актывісты «Маладога фронту» на чале са Зьмітром Дашкевічам з нагоды 25-годзьдзя распаду СССР вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі.

Акцыю здымаў шэраг журналістаў, Свабода вяла жывую відэатрансьляцыю. У час акцыі пад будынкам КДБ былі затрыманыя апэратарка «Нашай Нівы» Ірына Арахоўская і журналіст «Нашай Нівы» Мікіта Недаверкаў. Міліцыянты сьцьвярджаюць, што яны абодва вывешвалі сьцягі. Іх завялі ў будынак КДБ.

Усяго актывісты «Маладога Фронту» вывесілі каля 25 сьцягоў. Як адзначыў Зьміцер Дашкевіч, такім чынам арганізацыя адзначыла «сьвята развалу імпэрыі».

Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

XS
SM
MD
LG