Пракамэнтаваць гучныя адстаўкі кіраўнікоў вядучых дзяржаўных СМІ мы папрасілі былога кіраўніка Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага. Цяпер ён працуе мэдыякансультантам у Санкт-Пецярбургу.
Маштабныя ператрусы ў Дагестане праводзяць сьледчыя з Масквы ў рамках так званай працэдуры «дэкрыміналізацыі ўладных структур рэгіёну».
Пра гэта філёзаф і палітоляг Уладзімер Падгол даведаўся з адказу Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі на ягоны зварот.
6 лютага ЦВК Расеі зарэгістравала дзеючага прэзыдэнта. Уладзіміру Пуціну 65 гадоў, ён кіруе Расеяй ад канца 1999 году.
Заснавальнік расейскага Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны заклікаў сваіх прыхільнікаў да такой акцыі пасьля таго, як суд аштрафаваў аднаго з актывістаў за фотаздымак у сацсетках са школьнага падручніка гісторыі.
Расейскія ўлады амніставалі больш за 122 тысячы працоўных мігрантаў з Таджыкістану. Каля 20 тысяч легалізаваліся ў краіне, астатнія атрымалі дазвол на раней закрыты ўезд.
Пра гэта гаворыцца ў заяве міжнароднай арганізацыі, зробленай у сувязі з прысудам беларускага суду аўтарам расейскага сайту Regnum.
Сёньня прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў падпісаў распараджэньне пра абвяшчэньне пазачарговых прэзыдэнцкіх выбараў. Яны прызначаныя на 11 красавіка 2018 году, а павінныя былі адбыцца ў кастрычніку сёлета. Чаму Аліеў прысьпешыў выбары на поўгады?
Група Conflict Intelligence Team (CIT), якая займаецца расьсьледаваньнямі, паведаміла аб хімічнай атацы з ужываньнем хлёру ў сырыйскім горадзе Серакаб.
Па гарадах у сырыйскай правінцыі Ідліб, якія ўтрымліваюць антыасадаўскія паўстанцы, расейскія войскі нанесьлі авіяўдары, піша Reuters.
Крыніца «Новай газэты» ў Міністэрстве абароны паведаміла, што забіты — маёр Раман Філіпаў, былы ўкраінскі лётнік зь Сімфэропалю. У тэлеграм-канале «Наблюдатель» апублікаваны ліст, нібыта знойдзены ў вопратцы пілёта.
Пілёт катапультаваўся. На інфармацыйных рэсурсах паўстанцаў зьявілася паведамленьне аб яго гібелі, паведамляе дасьледчая група Conflict Intelligence Team.
Маскоўскі гарадзкі суд 2 лютага зьмяніў рашэньне Басманнага суду аб выдварэньні з Расеі аўтара «Новай газэты» Алі Фэрузу. Згодна зь сёньняшнім рашэньнем суду, Фэруз можа выехаць у трэцюю краіну, падаўшы хадайніцтва. Да таго часу ён застаецца ў спэцыяльнай установе для замежных грамадзян.
Расейскі прэм'ер-міністар Дзьмітрый Мядзьведзеў пажартаваў пра землятрус у Казахстане, выступаючы на паседжаньні Эўразійскай міжурадавага савета ў Алма-Аце.
Кіраўніцтва Ўльянаўскага інстытуту грамадзянскай авіяцыі вынесла афіцыйную вымову курсантам, якія ў бялізьне і фуражках станчылі пад песьню Satisfaction і выклалі відэа ў інтэрнэт.
Расейскі «Сбербанк», найбуйнейшы дзяржаўны банк у Расеі, адчыняе ў Швайцарыі біржу абмену крыптавалютамі. У Расеі ён гэтага зрабіць ня мог, паколькі апэрацыі зь лічбавымі валютамі там забароненыя.
Расея вядзе перамовы з Казахстанам аб дадатковым выдзяленьні зямель для падзеньня абломкаў «Саюз-2» пры запусках з Байканура. Для гэтых мэтаў вылучаюць тэрыторыю ў Жангельдынскім раёне Кастанайскай вобласьці.
Прэсьненскі раённы суд у Маскве асудзіў былога губэрнатара Кіраўскай вобласьці Мікіту Бялых на 8 гадоў калёніі строгага рэжыму.
Спартовы арбітражны суд (CAS), які знаходзіцца ў швайцарскай Лязане, задаволіў апэляцыі 28 расейскіх спартоўцаў і ануляваў іх пажыцьцёвае адхіленьне ад удзелу ў Алімпіядах.
Міністэрства фінансаў ЗША патлумачыла неабходнасьць засакрэчанай часткі «Крамлёўскага дакладу» — дакумэнту пра чыноўнікаў і бізнэсоўцаў з атачэньня прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Стан здароўя Паўла Грыба, якога Беларусь выдала Расеі, «небясьпечны». Пра гэта ў Facebook заявіў бацька арыштаванага Ігар Грыб.
Сьледчыя ФСБ, якія займаюцца справай аб «тэрарыстычнай суполцы» пад назвай «Сетка», лічаць, што ў яе ўваходзіла і ячэйка зь Беларусі. Пра гэта піша расейскі сайт Republic, журналісты якога азнаёміліся з матэрыяламі справы.
Міністэрства адукацыі Чэхіі пасьля скаргі Ўкраіны выключыла з абарачэньня школьныя атлясы, на якіх Крым намаляваны як тэрыторыя Расеі.
Сіманаўскі суд Масквы на 8 сутак арыштаваў Руслана Шаведзінава, прэс-сакратара кампаніі расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага і вядучага YouTube-каналу «Навальный Live».
Як вынікае з сёлетняга штогадовага пасланьня Трампа ён у супрацьстаяньні расейскай (і кітайскай) пагрозам больш спадзяецца на традыцыйныя шляхі стрымліваньня — павялічэньне выдаткаў на абарону і аднаўленьне ядзернага патэнцыялу. З гэтага зусім не вынікае, што ён наагул адмаўляецца ад санкцыйных сродкаў, што ён ніколі не пашырыць санкцыйны сьпіс адносна Расеі. Ён пакідае за сабой розныя магчымасьці, санкцыйныя ў тым ліку.
Савет Фэдэрацыі Расеі на пасяджэньні ў сераду ўхваліў ратыфікацыю пагадненьня паміж Расеяй і Паўднёвай Асэтыяй. Яно дазваляе вайскоўцам сэпаратысцкага рэгіёну Грузіі (у дакумэнце яны названы «грамадзянамі Рэспублікі Паўднёвая Асэтыя») праходзіць службу «на законных падставах і ў добраахвотным парадку» у складзе чацьвёртай расейскай ваеннай базы, якая разьмешчана ў Паўднёвай Асэтыі. Гэта значыць у сутнасьці — служыць у войсках Расеі.
Вашынгтон пакуль ня ўводзіць санкцыі ў дачыненьні да фігурантаў сьпісу.
Каталіцкія і праваслаўныя сьвятары і вернікі камэнтуюць для Радыё Свабода выказваньне праваслаўнага экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла пра тое, што ў праваслаўных і ўніятаў розны Бог.
Напярэдадні праваслаўны экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел заявіў, што мэтай Уніі зьяўляецца жаданьне даказаць, што ў праваслаўных і католікаў адзін Бог, і што насамрэч гэта ня так.
Сваякі ахвяр MH17 выйгралі судовы працэс у Злучаных Штатах, які дае ім права на сотні мільёнаў даляраў кампэнсацыі, паведамляе галяндзкая тэлевізійная праграма Zembla на падставе судовых дакумэнтаў.
Міністэрства фінансаў ЗША прадставіла так званы «крамлёўскі даклад». З амаль сотні расейскіх багатыроў добрая траціна мелі ці маюць да гэтага часу бізнэс-інтарэсы ў Беларусі.
Кіраўнік Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня ЗША Майк Пампэа чакае ўмяшаньня Расеі ў будучыя прамежкавых выбары у Кангрэс.
«Расея заяўляе, што будзе выконваць усе рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН, але яна не выконвае іх і ўзнагароджвае незаконнае паводзіны КНДР. Часу для апраўданьняў больш няма».
Расейскі вайсковы самалёт Су-27 праляцеў за два мэтры ад самалёта назіраньня ВМС ЗША ў міжнародным паветранай прасторы над Чорным морам, паведамляюць ВМС ЗША.
Рассельгаснагляд ад 31 студзеня 2018 году ўводзіць часовыя абмежаваньні на пастаўкі прадукцыі беларускай кампаніі «Бабушкина Крынка» на тэрыторыю Расеі.
Амэрыканскі інвэстар і лабіст Біл Браўдэр расказаў у інтэрвію Радыё Свабода, чаму, на яго думку, пэрсанальныя санкцыі ў дачыненьні да расейцаў, блізкіх да прэзыдэнта краіны Ўладзіміру Пуціну, будуць дзейнічаць эфэктыўна.
Павел Стацко і Яўген Вайцяхоўскі, якія распавялі аб прызнаньні ў Расеі іх шлюбу, зьехалі з краіны з-за пагроз, якія паступаюць на іх адрас.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін мусіў ведаць пра допінгавыя схемы ў расейскім спорце, якія былі створаны, каб забясьпечыць перамогі расейскіх спартоўцаў на Алімпійскіх гульнях 2008 і 2012 гадоў.
Расейскіх паралімпійцаў дапусьцілі да ўдзелу ў зімовых Паралімпійскіх гульнях-2018 у Паўднёвай Карэі.
Загінулы ў Сырыі расейскі генэрал раней камандаваў сэпаратыстамі на ўсходзе Ўкраіны. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы.
Амэрыканскі сьпявак і кампазытар Рэндзі Ньюман атрымаў прэмію «Grammy» за лепшую інструмэнтальную аранжыроўку і вакал у песьні «Пуцін».
У Расеі падчас пратэставых акцый у падтрымку «Страйку выбарнікаў» 28 студзеня паліцыя затрымала звыш 350 чалавек. Пра гэта са спасылкай на справаздачу праваабарончага праекту «ОВД-Инфо» паведамляюць расейскія мэдыя.
Паводле суразмоўцы выданьня, нарады з нагоды санкцый прайшлі як на ўзроўні асобных галіновых прадпрыемстваў, так і ў адміністрацыі прэзыдэнта Расеі.
Тэлевядоўца і кандыдат у прэзыдэнты Расеі Ксенія Сабчак прыехала ў Грозны і правяла там адзіночны пікет у абарону Аюба Ціціцева, кіраўніка праваабарончага цэнтра «Мэмарыял» у Чачні.
Акцыі пратэсту ў падтрымку «страйку выбарнікаў» 28 студзеня праходзяць у шэрагу гарадоў Расеі.
Акцыі пратэсту ў падтрымку «страйку выбарнікаў» 28 студзеня праходзяць у шэрагу гарадоў Расеі (на момант публікацыі — завяршыліся на Дальнім Усходзе, пачынаюцца на захадзе краіны).
Партыя расейскага звадкаванага газу такім чынам трапіць у ЗША, нягледзячы на пашырэньне санкцыяў супраць расейскіх энэргетычных кампаніяў, што Мінфін ЗША абвясьціў у пятніцу.
У Пецярбургу паліцэйскія затрымалі журналістаў «Медиазоны» Сашу Багіно і Давіда Фрэнкеля. Пра гэта паведамляе «Медиазона».
Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША апублікавала некалькі дзясяткаў старонак матэрыялаў, якія маюць дачыненьне да расьсьледаваньня абставін сьмерці расейскага мэдыямэнэджэра, аднаго з набліжаных Уладзіміра Пуціна Міхаіла Лесіна.
Паліцыя Масквы завяла супраць Паўла Стацко і Яўгена Вайцяхоўскага, якія заявілі аб рэгістрацыі ў Маскве заключанага ў Даніі аднаполага шлюбу, адміністрацыйныя справы аб пашкоджаньні пашпартоў.
Загрузіць яшчэ