Улады Тайлянду заявілі, што Аляксандар Кірылаў і Анастасія Вашукевіч, больш вядомыя пад псэўданімамі Алекс Лесьлі і Насьця Рыбка, арыштаваныя за незаконнае правядзеньне «сэкс-трэнінгу», ня толькі парушылі закон, але і нанесьлі шкоду рэпутацыі каралеўства і павінны панесьці адказнасьць за ўчыненыя імі правапарушэньні.