Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Інгушэтыі і ў сьвеце ўшаноўваюць ахвяр дэпартацыі чачэнцаў і інгушоў. У Чачні Дзень смутку скасавалі


У Інгушэтыі 23 лютага праходзяць афіцыйныя мерапрыемствы ў памяць пра ахвяраў сталінскай дэпартацыі чачэнцаў і інгушоў. У Назрані ля Мэмарыялу памяці і славы прайшоў жалобны мітынг з удзелам кіраўнікоў рэгіёну, духоўных лідэраў і жыхароў рэспублікі. У мячэцях чыталі малітвы, прысьвечаныя 74-й гадавіне дэпартацыі.

У Чачні ўжо некалькі гадоў не праводзяцца афіцыйныя мерапрыемствы памяці ахвяраў сталінскай дэпартацыі. Дзень памяці і смутку, які адзначаўся доўгі час 23 лютага, у красавіку 2011 года быў забаронены. У гэты дзень чачэнцы павінны адзначаць агульнарасейскія сьвяты, у прыватнасьці, Дзень абаронцы Айчыны. У 2012 годзе кіраўнік Чачні перанёс Дзень памяці і смутку на 10 траўня — дату пахаваньня свайго бацькі, былога прэзыдэнта Чачні Ахмата Кадырава.

Між тым акцыі памяці ахвяр сталінскай дэпартацыі праходзяць у многіх гарадах Эўропы і ЗША — у Парыжы, Страсбургу, Нанце, Ніцы і Тулузе, а таксама ў Гаазе, Бэрліне, Вене, Осла, Стакгольме, Хэльсынкі, Тбілісі, Стамбуле і Нью-Ёрку. Пра гэта паведамляе сайт «Кавказ.Реалии».

23 лютага 1944 гады пачалася дэпартацыя амаль 650 тысяч інгушоў і чачэнцаў у Сярэднюю Азію і Казахстан. Палова дэпартаваных загінулі ў дарозе. У 1957 году выжылым чачэнцам і інгушам дазволілі вярнуцца дадому.

У 2004 годзе Эўрапарлямэнт прызнаў дэпартацыю чачэнцаў і інгушоў актам генацыду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG