Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штаб Пуціна абвінавацілі ў зборы подпісаў за бюджэтныя грошы


Збор подпісаў у падтрымку Ўладзіміра Пуціна.
Збор подпісаў у падтрымку Ўладзіміра Пуціна.

Грамадзкая арганізацыя «Валанцёры Перамогі», якая ўдзельнічала ў зборы подпісаў за вылучэньне Ўладзіміра Пуціна кандыдатам у прэзыдэнты Расеі, фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту, а не з выбарчага фонду кандыдата, што зьяўляецца парушэньнем закону. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе расейскага руху ў абарону правоў выбаршчыкаў «Голас».

Прааналізаваўшы працу арганізацыі, аўтары дакладу прыйшлі да высновы, што «Валанцёры Перамогі» атрымалі фінансавую і іншую матэрыяльную падтрымку дзяржавы.

Рэгіянальныя каардынатары руху зьяўляюцца супрацоўнікамі органаў мясцовага самакіраваньня і бюджэтных устаноў, гаворыцца ў дакладзе.

На час перадвыбарнай кампаніі памяшканьні дзяржаўных ВНУ і іншых дзяржустаноў перайшлі ў карыстаньне «Валанцёраў Перамогі». Прадастаўленьне жа памяшканьняў, сродкаў сувязі, офіснага абсталяваньня і аплата камунальных паслуг для арганізацый, наўпрост уцягнутых у агітацыйную кампанію, зьяўляюцца формамі матэрыяльнай падтрымкі кандыдата, — адзначаюць праваабаронцы.

Усяго за Пуціна было сабрана 1,6 мільёна подпісаў, а выдаткавана на гэта было, па дадзеных ЦВК, каля 5 мільёнаў рублёў, гэта значыць кошт аднаго подпісу склаў крыху больш за тры расейскія рублі. На думку аўтараў дакладу, такая цана немагчымая, калі кандыдат зьвяртаўся да паслуг платных зборшчыкаў. Праваабаронцы лічаць, што штаб Пуціна выкарыстоўваў адміністрацыйны рэсурс.

У арганізацыі сьцьвярджаюць, што яе актывісты прымаюць удзел у прэзыдэнцкай кампаніі па асабістым жаданьні.

Грамадзкая арганізацыя «Валанцёры Перамогі» займаецца дапамогай вэтэранам, добраўпарадкаваньнем памятных месцаў, арганізацыяй парадаў Перамогі і шэсьця «Бесьсьмяротны полк». На дадзены момант у ёй больш за 180 тысяч добраахвотнікаў, гаворыцца на сайце арганізацыі. За два апошнія гады «Валанцёры Перамогі» атрымалі з фэдэральнага бюджэту 127 мiльёнаў рублёў субсыдый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG