Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка назваў сыход расейскіх банкаў з Украіны «пытаньнем часу»


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў сыход расейскіх банкаў з краіны «пытаньнем часу». Такую заяву ён зрабіў падчас паседжаньня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.

Нацыянальны банк Украіны прапануе падоўжыць санкцыі супраць даччыных устаноў расейскіх банкаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Ўкраіны. Рашэньне наконт гэтага павінна прыняць Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны.

Па словах Парашэнкі, сыход расейскіх банкаў не закране інтарэсы кліентаў і ўкладчыкаў. Ён удакладніў, што амаль за год дзеяньня санкцый «сапраўдныя актывы ўкраінскіх банкаў з расейскім дзяржаўным капіталам скараціліся на траціну».

Санкцыі супраць пяці расейскіх банкаў — «Сбербанка», «ВиЭс Банка», «Акционерного коммерческого промышленно-инвестиционного банка», «ВТБ Банка» і «БМ Банка» — былі ўведзеныя ў сакавіку летась. Ім забаронена выводзіць грошы з Украіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG