Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кулінарны і візавы. Як пракрамлёўскія СМІ злоўжываюць словам «генацыд»


Усё часьцей і часьцей пракрамлёўскія СМІ і камунікатары выкарыстоўваюць слова «генацыд» для апісаньня рэчаў, якія ня маюць з генацыдам нічога агульнага, паведамляе сайт Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў, які займаецца выкрыцьцём расейскай дэзінфармацыі.

Як пішуць аўтары артыкулу, акрамя непавагі да ахвяр генацыду такое злоўжываньне тэрміналёгіяй падрывае саму канцэпцыю генацыду як буйнамаштабнага парушэньня правоў чалавека.

Украінскі «генацыд»

Найбольш частай мішэньню некарэктнага выкарыстаньня тэрміна «генацыд» зьяўляецца Ўкраіна. Часта слова «генацыд» наўмысна, з мэтай максымальна адвярнуць ад Украіны, зьяўляецца ў пракрамлёўскіх СМІ, калі абмяркоўваецца палітыка Кіева ў адносінах да расейскамоўнага насельніцтва Крыма і на ўсходзе краіны.

Латвійскі «генацыд»

У сьнежні 2017 года камэнтатар тэлеканала НТВ заявіў наступнае: «Тое, што цяпер у нас (у Латвіі) адбываецца, у маім разуменьні — лінгвістычны генацыд расейскамоўных, які будзе пераходзіць у этнічны»

«Візавы генацыд»

У афіцыйных заявах расейскіх уладаў тэрмін «візавы генацыд» выкарыстоўваўся, каб распавесьці пра патрабаваньне ЭЗ, каб людзі, якія жывуць на анэксаваным Крыме, падавалі заявы на візы ў краіны ЭЗ у Кіеве, — а не ў Расеі.

«Кулінарны генацыд»

Агенцтва «Спутник» выкарыстала словазлучэньне «кулінарны генацыд», каб па-свойму патлумачыць палітыку ЭЗ, нібыта накіраваную на забарону кэбабаў.

Калі слова «генацыд» выкарыстоўваецца для апісаньня сытуацыяў, якія ня маюць да яго ніякага дачыненьня, яно губляе сваю каштоўнасьць, пішуць аглядальнікі сайту euvsdisinfo.eu.

«Іронія ў тым, што злоўжываньне гэтым словам ператвараецца ў зброю супраць тых самых каштоўнасьцяў, якія гэта слова павінна абараняць — каштоўнасьці правоў чалавека і чалавечай годнасьці ў процівагу маштабным парушэньням правоў чалавека, якія мы і называем генацыдам» — гаворыцца ў публікацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG