Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актор Серабракоў распавёў, чаму ў Расеі «пагаршаецца чалавечы матэрыял»


Расейскі актор Аляксей Серабракоў.
Расейскі актор Аляксей Серабракоў.

Апошнія 20 гадоў у Расеі суправаджаліся «бясконцым пагаршэньнем чалавечага матэрыялу», заявіў расейскі актор Аляксей Серабракоў тэлеканалу «Настоящее Время».

Паводле яго, дзяржава мэтанакіравана спрабавала «ператварыць людзей у рабоў, таму што яны так хочуць». У праграме тэлеканалу «Настоящее Время» «Рэальнае кіно» 20 лістапада 2017 года актор Аляксей Серабракоў, рэжысёры Андрэй Звягінцаў і Віталь Манскі гутараць на пляжы ў Юрмале.

Серабракоў кажа, што расейцы, у большасьці сваёй, пазбаўлены самастойнасьці і ва ўсім паступаюць па ўказцы тэлебачаньня: «Пагадзіся, што ўся апошняя канструкцыя, якая працягваецца да гэтага часу, там 20 гадоў — гэта бясконцае пагаршэньне чалавечага матэрыялу ў краіне. Гэта тэлебачаньне, перш усяго: націсьні на кнопку — атрымаеце вынік, скажы літару „А“ і атрымаеш мільён. Гэта самадзейнасьць бясконцая: ня трэба трэніравацца. Ты — зорка, выйдзі на лёд і ўсе будуць любавацца табой. Ня трэба працаваць, ня трэба вучыцца, ня трэба нічога. І гэта прапаганда. У нас на тэлебачаньні ўсяго тры нармальных разумных перадачы: „Што? Дзе? Калі?“, „Свая гульня“ і „Разумнікі і разумніцы“. Вось і ўсё».

На думку Серабракова, «якасьць чалавечага матэрыялу надзвычай нізкая», таму што на гэта накіраваная палітыка дзяржавы.

«Гэта палітыка. Уласна, яна заключаецца ў тым, што трэба ператварыць людзей у рабоў, таму што яны так хочуць. Таму ў нас шмат арміі, у нас краіна з самай вялікай колькасьцю сілавых структур на душу насельніцтва. Таму што гэта людзі, якія за сябе не адказваюць, яны адпавядаюць загаду. Так лягчэй жыць. Табе загадалі — ты выканаў. Усе, ты не бярэш адказнасьць за сваё жыцьцё, і гэта самая галоўная праблема», — заявіў Серабракоў.

20 лютага Серабракоў у інтэрвію журналісту Юрыю Дудзю назваў нацыянальнай ідэяй Расеі «сілу, нахабства і хамства».

Пасьля гэтага шэраг расейскіх дзеячаў культуры адрэагавалі на выказваньне актора:

  • Рэжысэр Андрэй Канчалоўскі сказаў, што не адчувае да актора «нічога, акрамя спагады». «Спадзяюся, што ён па-ранейшаму будзе здымацца ў Расеі, каб жыць, таму што там ён наўрад ці камусьці патрэбны», — сказаў рэжысэр.
  • Віцэ-прэм’ер Расеі Дзьмітрый Рагозін параўнаў Серабракова са Сьмердяковым з «Братоў Карамазавых». «Я ўсю Расею ненавіджу», — Серабракоў сыграў Сьмердзякова. Ці наадварот«, — напісаў Рагозін у сваім Фэйсбуку.
  • Першы намесьнік старшыні камітэту Дзярждумы Расеі па культуры Ўладзімір Бартко заявіў, што «вельмі засмучаны» словамі Серабракова. «Паэтам можаш ты ня быць, а грамадзянінам быць абавязаны, раскажыце яму пра гэта», — сказаў Бартко.
  • Дэпутат Дзярждумы Расеі Віталь Мілонаў заявіў, што Серабракоў «пераблытаў Зьвягінскую фантазію з нашай рэальнасьцю. Ён ніяк ня выйдзе з вобразу бухарыка зь „Левіяфану“. Я шмат ежджу па Расеі і бачу, што расейскі чалавек — працавіты».

«Калі я чытаю ў камэнтарах — не вяртайся на радзіму, выражам цябе і ўсю тваю сям’ю, ну што, ну ёсьць хворыя людзі», — сказаў Серабракоў у інтэрвію «Настоящему времени».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG