Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ў выбарчую кампанію ўцягнулі дзяцей — яны малююць Пуціна. ФОТА


Уладзімір Пуцін у выглядзе сонца. Такім бачыць прэзыдэнта 7-гадовая Віталіна Грыгаранец.

Чым бліжэй прэзыдэнцкія выбары-2018, тым больш крэатыву ў прыхільнікаў дзейнага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Некаторыя ініцыятывы крытыкуе нават ЦВК Расеі.

У школах малююць улёткі на тэму выбараў, тэлевізійшчыкі адбіраюць падлеткаў для здымак у перадвыбарных роліках, а ў сацыяльных сетках вырашаюць, хто пераможа ва ўсерасейскім конкурсе «Дзеці малююць прэзыдэнта Пуціна».

Пуцін, чукча і алень. Малюнак 12-гадовай Алесі Дробышавай
Пуцін, чукча і алень. Малюнак 12-гадовай Алесі Дробышавай

Арганізатары апошняга мерапрыемствы гарантуюць, што тых, хто прайграў, ня будзе, усе ўдзельнікі атрымаюць камплект патрыятычнай атрыбутыкі ў выглядзе нагрудных значкоў з расійскім трыкалёрам і з выявай самога Пуціна.

Пецярых пераможцаў чакаюць ня толькі каштоўныя прызы і дыплёмы. «У выпадку абраньня Ўладзіміра Пуціна на новы тэрмін, яны змогуць павіншаваць яго зь перамогай, падарыўшы яму свае малюнкі», гаворыцца ў палажэньні аб конкурсе. Таксама да малюнка «можна будзе прыкласьці свой ліст-зварот».

Пакуль у конкурсе лідзіруе малюнак 15-гадовага Мікіты Ісупава
Пакуль у конкурсе лідзіруе малюнак 15-гадовага Мікіты Ісупава

Гэты конкурс прыдумаў кіраўнік «Інфраструктуры дабрачыннасьці» Сяргей Валодзін. Ён кажа, што сам праект ніяк ня зьвязаны з будучымі прэзыдэнцкімі выбарамі і тым больш не зьяўляецца агітацыяй, паколькі мэта яго — «творча адлюстраваць дзеючага прэзыдэнта РФ Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна» і прыдумаў ён яго яшчэ год таму. У конкурсе могуць прыняць удзел дзеці ад 5 да 17 гадоў, пераможцаў вызначаць адкрытым галасаваньнем у інтэрнэце, якое скончыцца 18 сакавіка 2018 году — г. зн. у дзень выбараў.

Малюнак 12-гадовы Віталь Фадзееў
Малюнак 12-гадовы Віталь Фадзееў

Арганізатар конкурсу сьцьвярджае, што супадзеньне датаў ня мае ніякага дачыненьня да перадвыбарчай агітацыі.

Аднак на «недзіцячую» дзіцячую актыўнасьць у пэрыяд прэзыдэнцкай кампаніі зьвярнулі ўвагу нават у Цэнтрвыбаркаме. Кіраўніца ЦВК Эла Памфілава выступіла з патрабаваньнем спыніць ўцягваньне вучняў расейскіх школ у перадвыбарныя мерапрыемствы. Паводле яе слоў, супрацоўнікі Цэнтрвыбаркаму сабралі інфармацыю аб усіх вядомых фактах неправамернага правядзеньня агітацыі.

Крытычна выказваюцца і многія расейскія актывісты, мастакі і праваабаронцы.

Партрэт прэзідэнта. Далгаполаў Іван, 9 гадоў.
Партрэт прэзідэнта. Далгаполаў Іван, 9 гадоў.

Цалкам матэрыял-расьсьледаваньне карэспандэнта Рады Свабода чытайце ТУТ.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG