Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дождь»: Рыбка і Лэсьлі папрасілі палітычнага прытулку ў ЗША


Насьця Рыбка (Анастасія Вашукевіч)
Насьця Рыбка (Анастасія Вашукевіч)

Грамадзяне Беларусі Аляксандар Кірылаў і Анастасія Вашукевіч, больш вядомыя пад псэўданімамі Алекс Лэсьлі і Насьця Рыбка, папрасілі аб палітычным прытулку ў ЗША. Пра гэта паведамляе расейскі тэлеканал «Дождь» са спасылкай на тэкст ліста, які давераная асоба Рыбкі Павел Юнко перадаў у амбасаду ЗША ў Бангкоку.

Кірылаў у сваім звароце называе наступствы расьсьледаваньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага, у якім згадваецца Рыбка, «вялікім палітычным скандалам». Яны з Вашукевіч сьцьвярджаюць, што валодаюць нейкай «вельмі важнай для ЗША інфармацыяй» і «вельмі рызыкуюць сваімі жыцьцямі».

Напярэдадні Анастасія Вашукевіч праз Інстаграм зьвярнулася да «амэрыканскіх спэцслужбаў» і СМІ. Яна заявіла пра гатоўнасьць расказаць нейкія падрабязнасьці ўмяшаньня Расеі ў выбары прэзыдэнта ЗША, калі ёй дапамогуць з вызваленьнем з-пад арышту ў Тайляндзе.

26 лютага стала вядома, што Вашукевіч і Кірылаў затрыманыя ў Тайляндзе за незаконнае правядзеньне «сэкс-трэнінгу». Пазьней іх адпусьцілі пад заклад, але тут жа арыштавалі супрацоўнікі тайляндзкай міграцыйнай службы. Вашукевіч сьцьвярджае, што раней да яе ў паліцыю прыходзілі супрацоўнікі Інтэрполу і заявілі, што яе «вельмі хочуць бачыць у Маскве».

У пачатку лютага апазыцыянэр Аляксей Навальны апублікаваў расьсьледаваньне аб магчымай датычнасьці да карупцыі намесьніка кіраўніка ўрада Расеі Сяргея Прыходзькі і расейскага мільярдэра Алега Дзерыпаскі. Чыноўнік і бізнэсовец улетку 2016 году правялі некалькі дзён на яхце, дзе, як мяркуецца, абмяркоўвалі ўмяшаньне Крамля ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША. Гэта стала вядома дзякуючы словам Вашукевіч, якая кажа, што знаходзілася з іншымі жанчынамі на яхце алігарха.

Дзерыпаска ў лютым падаў у суд на Вашукевіч за разгалашэньне асабістай інфармацыі. 28 лютага Усць-Лабінск раённы суд, які прыняў пазоў, перадаў яго ў іншую інстанцыю — Краснадарскі раённы суд — за дзень да даты разгляду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG