Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Насьцю Рыбку і ейнага «сэкс-трэнэра» затрымалі ў Тайляндзе, маюць дэпартаваць


Настасься Вашукевіч («Насьця Рыбка»)

Дзяржаўны тайляндзкі тэлеканал Nation апублікаваў відэа затрыманьня групы людзей, у ліку якіх беларусы Настасься Вашукевіч, вядомая пад імем Насьця Рыбка, і «сэкс-трэнэр» Аляксандар Кірылаў, вядомы як Алекс Лэсьлі.

Паліцыянты затрымалі каля 10 чалавек (як паведамляецца, расейцаў) за правядзеньне незаконнага «сэкс-трэнінгу» ў курортным мястэчку Патая.

Як заявіў «​РИА Новости»​ загадчык консульскага аддзелу амбасады Расеі ў Тайляндзе Ўладзімір Сасноў, затрыманых чакае суд, а пасьля дэпартацыя — маўляў, пра гэта паліцыянты «нефармальна паведамілі» амбасадзе, бо фармальна не абавязаныя паведамляць аб затрыманьнях «за нелегальную працу і візавыя парушэньні».

Беларускія дыпляматычныя прадстаўніцтвы пакуль не публікавалі інфармацыі пра затрыманых беларусаў.

Насьця Рыбка стала вядомай пасьля публікацыі расьсьледаваньня расейскага Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага, у якім, дзякуючы публікацыям Настасьсі ў сацсетках удалося выкрыць сувязь расейскага алігарха Алега Дзерыпаскі і расейскага віцэ-прэм’ера Сяргея Прыходзькі.

Што вядома пра Насьцю Рыбку — бабруйскую «сэкс-паляўнічую», якая здала расейскага алігарха

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG